Глыбінная бомба
Глыбінная бомба — адзін з відаў зброі ВМФ, прызначаецца для барацьбы з пагружанымі падводнымі лодкамі. Глыбінная бомба — снарад з моцным выбуховым рэчывам або атамным зарадам, які змяшчаецца ў металічны корпус цыліндрычнай, сфеацыліндрычнай , кропляпадобнай ці іншай формы. Выбух глыбіннай бомбы разбурае корпус падводнай лодкі і прыводзіць да яе знішчэння або пашкоджання. Выбух выклікаецца узрывацелем, які можа спрацоўваць пры ўдары бомбы аб корпус падводнай лодкі на зададзенай глыбіні або пры праходжанні бомбы на адлегласці ад падводнай лодкі, адлегласць не перавышае радыусу дзеяння некантактнага выбухоўніка. Устойлівае становішча глыбіннай бомбе сферацыліндрычнай і кропляпадобнай формы пры руху на траекторыі забяспечваецца хваставым апярэннем - стабілізатарам. Падпадзяляюцца на авіяцыйныя і карабельныя; апошнія прымяняюцца пускам рэактыўных глыбінных бомб з пускавых установак, стрэлам з аднастволавых або шматствольных бомбакідальных установак і скіданнем з кармавых бомбаскідвальнікаў. Упершыню глыбінныя бомбы былі выкарастаныя ў 1- й сусветнай вайне 1914-18 і заставаліся найважнейшым відам супрацьлодкавай зброі ў 2-й сусветнай вайне.