Перайсці да зместу

Гогенштаўфены

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Герб сямейства Гогенштаўфен

Гогенштаўфены (ням.: Hohenstaufen) — дынастыя паўднёва-германскіх каралёў і імператараў Свяшчэннай Рымскай імперыі (1138-1254), згаслая ў мужчынскім пакаленні ў 1268 г., са смерцю Конрадзіна.

Першы дакладна вядомы продак іх быў Фрыдрых Бюрэнскі, які жыў каля сярэдзіны XI ст. Яго сын, Фрыдрых I, пабудаваў замак на гары Штаўфен, або Гогенштаўфен. Ён атрымаў ад Генрыха IV у 1079 годзе герцагства Швабскае і руку яго адзінай дачкі Агнэс. Прэтэндэнтамі на гэта герцагства з'явіліся Бертольд, сын Рудольфа Швабскага (праціўніка Генрыха IV), і Бертольд Цэрынгенскі; пасля працяглых войнаў, з пераменным поспехам, у Майнцы быў заключаны мір (1097 ), па якому Фрыдрых прызнаны быў герцагам Швабскім.