Гістарычны цэнтр Львова
Гістарычны цэнтр* | |
---|---|
** | |
Сусветная спадчына ЮНЕСКА | |
Краіна | Украіна |
Тып | Культурны |
Крытэрыі | II, V |
Спасылка | 865 |
Рэгіён*** | Еўропа і Паўночная Амерыка |
Гісторыя ўключэння | |
Уключэнне | 1998 (22-а сесія) |
* Міжнародная канвенцыя «ЮНЕСКА» ** Назва ў афіцыйным англ. спісе *** Рэгіён па класіфікацыі ЮНЕСКА |
49°50′30″ пн. ш. 24°01′55″ у. д.HGЯO
Анса́мбль гістары́чнага цэ́нтра Льво́ва або Стары горад (укр.: Ансамбль історичного центру Львова, Старе місто) — першы раён Львова, дзе быў заснаваны горад, якім ён доўгі час абмяжоўваўся, і адкуль развіваўся; палітычны, эканамічны і культурны цэнтр Львова. Найбольш старажытная частка Старога горада занесена ў спіс Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА.
Адзінага меркавання адносна вызначэння меж цэнтра Львова не існуе. Пераважна Цэнтрам Львова называюць мясцовасць у катлавіне, абмежаванай пагоркамі.
Гісторыя фарміравання
[правіць | правіць зыходнік]Паводле археалагічных дадзеных, першае паселішча на гэтай тэрыторыі з'явілася яшчэ ў XII ст. у раёне сучаснай плошчы Стары Рынак. У сярэдзіне XIII ст. князь Даніла Раманавіч на месцы паселішча заснаваў Львоў у яго сучасным выглядзе. Тагачасны горад размяшчаўся вакол Старога Рынку. Праз рынак праходзіла магчыма найстаражытнейшая львоўская вуліца, якая захавалася па сённяшні дзень — т. зв. «Валынскі шлях» (цяпер вуліца Багдана Хмяльніцкага).
У далейшым развіццё цэнтра горада адбывалася ў паўднёвым напрамку, дзе была закладзена новая Рыначная плошча і гарадскія кварталы. Часавыя межы гэтага працэсу з'яўляюцца прадметам дыскусіі вучоных, з якіх адна частка прытрымліваецца больш ранняга датавання — часоў рускіх князёў[1], а другая частка — больш позняга, што супадае з анексіяй Галічыны польскім каралём Казімірам III. Новы цэнтр горада быў акружаны трыма радамі абарончых сцен, валамі і равамі. На заходнім рубяжы акрамя зробленых цвярдынь як натуральны абарончы элемент выкарыстана рэчышча ракі Полтвы. Да сярэдзіны 18 стагоддзя, горад быў абмежаваны абарончымі збудаваннямі, якія не дазвалялі яму расці. Зямельныя ўчасткі ў месце, абмежаваным сценамі, каштавалі шмат. За сценамі знаходзіліся толькі пераважна бядняцкія прадмесці, якія практычна былі асобнымі сёламі, нягледзячы на тое, што большасць з іх размяшчалася на землях, якія належалі Львоўскаму магістрату. Пасля зносу гарадскіх сцен, які распачаўся ў 1777 годзе, гэтыя абмежаванні зніклі і горад пачаў актыўна расці і развівацца. На месцы былых сцен і валоў паўсталі новыя вуліцы, якія зараз маюць назвы: Лесі Украінкі, Падвальная, Валавая і праспект Свабоды.
Спачатку была забудавана частка ў катлавіне, якую сёння называюць цэнтрам горада. Будаўніцтва вялося ў класічных архітэктурных стылях. На пачатак XX ст. катлавіна было забудавана і горад пачаў разрастацца на пагоркі. З павялічэннем папулярнасці новых архітэктурных стыляў гэтыя раёны сталі забудоўвацца масавым безаблічным жыллём, такім чынам, пакінуўшы класічную архітэктуру ў гістарычным цэнтры, дзе яна фарміравалася на працягу стагоддзяў.
Тапаграфія
[правіць | правіць зыходнік]Асноўнымі местаўтваральнымі фактарамі фарміравання сучаснага Старога горада з'яўляецца рэльеф, прыродныя ўмовы і гісторыя фарміравання. Так, у выніку пуску Полтвы, якая замінала будаўніцтву жылых кварталаў, па падземных каналах была створана асноўная вось гістарычнага цэнтра — праспект Свабоды. Другім важным фактарам з'яўляецца рэльеф, які ўскладняе будаўніцтва транспартных артэрый праз пагоркі, якія атачаюць цэнтр, асноўныя транспартныя патокі, якія злучаюць супрацьлеглыя раёны горада, накіраваны праз гістарычны цэнтр. Іншым важным фактарам стала гістарычнае размяшчэнне горада ў сценах, ад якога разыходзіліся радыяльныя шляхі.
Сучаснай дамінантай Старога горада з'яўляюцца пешаходныя сярэдневяковыя кварталы паміж праспектам Свабоды і Падвальнай вуліцай, размешчаныя вакол плошчы Рынку. Іх завяршае своеасаблівае кольца сквераў, сфарміраваных Парк На валах, плошчах і праспектах на месцы былых гарадскіх сцен. Далей разыходзяцца радыяльныя вуліцы.
Гістарычны арэол вакол плошчы Рынку (таксама «Цэнтр горада») уяўляе сабой у большай ступені пешаходна-трамвайная зону з паркоўкамі. Тут размешчана гарадская ратуша, шэраг вядомых культавых збудаванняў (Армянская царква, Лацінскі кафедральны сабор, Успенская царква, Дамініканскі касцёл, Бернардзінскі кляштар), і, у найбольшай ступені, кавярні і рэстарана з вялікай колькасцю летніх тэрас. На ўсход ад цэнтра горада размяшчаецца будынак Львоўскай аблдзяржадміністрацыі і Львоўскага аблрады. З праспектаў Свабоды-Шаўчэнкі пачынаюцца гандлёвыя галерэі, пасажы, буцікі і крамы. На поўнач і на поўдзень месцяцца рынкі. Далей пачынаецца сетка гарадскіх кварталаў забудовы пераважна 19 стагоддзя, якія выкарыстоўваюцца пад жыллё, офісы і крамы. Сярод іх месцяцца Палац Патоцкіх, Львоўскі ўніверсітэт, Галоўпаштамт, Бібліятэка Стэфаніка.
Сусветная спадчына ЮНЕСКА
[правіць | правіць зыходнік]На 22-й канферэнцыі Камітэта Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА, якая праходзіла ў Кіёта (Японія) з 30 лістапада па 5 снежня 1998 годы, Львоў быў прыняты ў Сусветную спадчыну. Камітэт ЮНЕСКА падаў наступныя прычыны ўключэння Львова ў Сусветную спадчыну[2] і адпаведнасць такім крытэрыям ЮНЕСКА:
- Крытэрый II: Па сваёй гарадской забудове і архітэктуры Львоў з'яўляецца выдатным прыкладам сінтэзу архітэктурных і мастацкіх традыцый Усходняй Еўропы з традыцыямі Італіі і Германіі;
- Крытэрый V: Палітычная і гандлёвая роля Львова заўсёды прыцягвала вызначаную колькасць этнічных груп з рознымі культурнымі і рэлігійнымі традыцыямі, якія складалі разнастайныя і ўсё ж узаемазвязаныя супольнасці горада, доказам чаго заўсёды быў і з'яўляецца гарадскі архітэктурны ландшафт.
Тэрыторыя ансамблю гістарычнага цэнтра складаецца з 120 га старажытнарускай і сярэдневяковай часткі горада Львова, а таксама тэрыторыі сабора Святога Юр'я на Святаюрскай горы. Буферная зона Ансамбля гістарычнага цэнтра вызначаная межамі гістарычнага арэала і складае каля 3000 га[3].
Аховай помнікаў Гістарычнага цэнтра Львова займаюцца два міністэрствы — Міністэрства рэгіянальнага будаўніцтва і Міністэрства культуры[4]. Нягледзячы на наяўнасць асаблівага статусу помнікі культуры часцяком падвяргаюцца перабудове з боку грамадзян, якія імі валодаюць, а таксама прадпрыемстваў, царкоўных арганізацый, што прыводзіць да змены першапачатковага аблічча ці інтэр'ераў[4]. На тэрыторыі запаведніка з'яўляюцца таксама новабудоўлі, які ўносяць дысананс у гістарычнае асяроддзе[4][5]. Парушэнне дамоўленасцей з ЮНЕСКА прыводзіць да асцярог, што гістарычны цэнтр Львова могуць выключыць з Сусветнай спадчыны[6].
Зноскі
- ↑ Могитич Р. І. Планувальна структура львівського середмістя і проблеми його датування // Записки Наукового товариства імені Шевченка. — Том CCXXVII. Праці Секції мистецтвознавства. — 1994. — С. 279—88.
- ↑ L’viv — the Ensemble of the Historic Centre, UNESCO — World Heritage.
- ↑ Львів у UNESCO, www.lviv.ua Архівавана 2 красавіка 2009.
- ↑ а б в Дзесяцігадовы юбілей 752-гадовага Львова(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 27 ліпеня 2023. Праверана 17 мая 2014.
- ↑ Хроніки пластикового міста Архівавана 15 кастрычніка 2007.
- ↑ Історичний цэнтр Львова можуть виключити зі спадщини ЮНЕСКА Архівавана 4 мая 2008.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Гістарычны цэнтр Львова
Сусветная спадчына ЮНЕСКА, аб’ект № 865 рус. • англ. • фр. |