Гісторыя Малі
Гісторыя Малі налічвае больш за 150 000 гадоў, нягледзячы на тое, што першыя пісьмовыя звесткі аб гэтых тэрыторыях датуюцца перыядам між VIII і XI стагоддзямі і адносяцца да перыяда ісламізацыі. Першыя паселішчы старажытных людзей, як адзначаецца, узніклі яшчэ задоўга да эпохі неаліта. Каля 9500 года да н. э. паляўнічыя-збіральнікі ўжо выраблялі кераміку, прыручалі мясцовых жывёл — бавінаў, завазілі авечак і коз з Заходняй Азіі. Каля 2000 года да н. э. на поўдні сучаснай краіны жылі людзі, якія займаліся сельскай гаспадаркай, вырошчвалі ў асноўным проса, а пасля 800 г. да н. э. — яшчэ і рыс. Ва ўнутранай дэльце ракі Нігер гарадская культура ўзнікла прыблізна ў 300 м годзе да н. э., дзе горад Джэнэ-Джэна вырас памерам да 33 га, а увесь яго дыа-комплекс — да 100 га.
Магчыма, спачатку фінікійцы, а потым рымляне і берберы паэтапна вялі гандлаль праз Сахару з мясцовым насельніцтвам, які ўзмацніўся, хутчэй за ўсё, пасля стварэння Ганскай імперыі. Праз гэта, золата першапачаткова адыгрывала важную ролю ў жыцці краіны. Унутрыісламская барацьба паміж берберамі і арабамі прывяла да ўзнікнення вялікай колькасці мусульманскіх бежанцаў на тэрыторыі Малі, у той час як гандаль золатам становіцца ўсё больш актыўным.
У XI — XIII стагоддзях найбольш значныя каралі рэгіёна перайшлі на іслам, што дазволіла ім апраўдаць паляванне на рабоў. Сфармаваная пазней Малійская імперыя, таксама грунтавалася на мясцовай здабычы золата. Яна змагла павялічыць яе да такіх памераў, што былі амаль што цалкам парушаны ўся манетная, а потым і гандлёвая сістэмы Міжземнамор’я. Акрамя таго, гэтая імперыя стала адным з найважнейшых цэнтраў Старога Света, як у эканамічным, так і культурным плане. У сярэдзіне XIV ст. Сангайская дзяржава стала незалежнай краінай і атрымала кантроль над большай часткай сваіх першапачатковых тэрыторый да 1591 года.
Яе росквіт быў спынены захопам Мараканскім каралеўствам гарадоў Гао і Цімбукту, з-за чаго яно ненадоўга атрымала кантроль над гандлям золатам і соллю. Вынікам гэтага стала тое, што новая аслабленая дзяржава Дэндзі, якая толькі пачынае развівацца, можа ўсё цяжэй і цяжэй удзельнічаць у міжсахарскім гандлю, цэнтар якога цяпер пераносіцца на ўсход. У той жа час тэхналагічнае, арганізацыйнае і фінансавае адставанне ад паўночных краін, якія пераважаюць ў атлантычным гандлю, працягвае расці. З эканамічным заняпадам гандаль рабоў павялічыўся, што было абумоўлена як арабамі, так і раннімі каланіяльнымі дзяржавамі. Адсутнасць дзяржаўных структур на большай часцы краіны сыграла на руку менш фармальным аб’яднанням, напрыклад, суфійскаму ордэну, асабліва Кадырыі і Тыдшані, якія ўсё больш і больш кантралявалі гандлёвае і культурнае жыцьцё на гэтай тэрыторыі. Умар Тал, найважнейшы прадстаўнік Тыдшаніі, пачаўшы ў 1851 г. «святую вайну» (джыхад) супраць суседзяў, уступіў у канфлікт з французамі ў Сенегале. У той жа час суддзі Цімбукту, якія скептычна ставіліся да новага кіраўніка, атрымалі падтрымку на тэрыторыях, якія выходзілі далёка за межы Малі.
У 1883 годзе французскія войскі акупіравалі Бамако, які з гэтага часа стаў цэнтрам Малі. Гэта было абумоўлена тым, што Францыя спрабавала выцесніць іншыя каланіяльныя дзяржавы з рэгіёну. Гэта б давала яеным купцам магхчымасьць гандлю ў Заходняй Афрыке. Акрамя адміністрацыйнага кіраваньня, якое было прадстаўлена мясцовымі саноўнікамі, было сфарміравана ваеннае, крэпасьці якога ахоўвалі францускія чыгуначныя і карабельныя сувязі. Падаткі і, час ад часу, прымусовая праца прымушалі насельніцтва вырабляць прадукцыю для міжнароднага рынку. Грамадзянскія правы былі атрыманы народам Малі толькі незадоўга да абвяшчэння незалежнасці ў 1960 годзе.
Малі, як і большасць афрыканскіх дзяржаў, узнікла ў сучасным выглядзе толькі падчас каланіяльных размежаванняў. З 1960 па 1991 гады незалежнай краінай спачатку кіраваў марксісцка арыентаваны аднапартыйны рэжым, які ў 1992 годзе быў заменены на выбарны ўрад і шматпартыйную сістэму. Сутыкненні з туарэгамі, якія жывуць на поўначы, неаднаразова прыводзілі да паўстанняў, што пасля рэвалюцыі ў Лівіі і ўмяшанню розных тэрарыстычных арганізацый прывяло да грамадзянскай вайны, падчас якой адбылося значнае знішчэнне флюнтавай культурнай спадчыны. У 2013 годзе Францыя, а потым і Германія ўмяшаліся ў канфлікт на старане ўрада. На дадзены момант, Малі — гэта адна з найбяднейшых краін Зямлі.
Старажытная гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Эпоха палеаліта
[правіць | правіць зыходнік]Раней, Сахара перыядычна была то больш сухой, то больш дажджлівай. Напрыклад, у перыяды паміж 325 000 і 290 000, 280 000 і 225 000 гадамі таму, яна кліматычна не падыходзіла для жыцця людзей, акрамя такіх спрыяльных месцаў, як возера Ціхадэйн на плато Тасілін-Аджэр[2]. У гэтых і іншых «сухіх» фазах пустыня паэтапна пашыралася на поўнач і поўдзень; зараз можна сустрэць пясчаныя дзюны далёка за межамі сённяшняй Сахары. Сляды чалавека можна чакаць толькі падчас «даждлівых» фаз. Магчыма, анатамічна сучасныя людзі (іх яшчэ называюць архаічнымі Homo sapiens), распаўсюдзіліся ў названым раней ізаляваным перыядзе паміж 300 000 і 200 000 гадоў таму, на поўдзень ад Сахары. Прыблізна ў перыяд ад 125 000 да 110 000 гадоў таму фарміруецца адпаведная сетка водных шляхоў, якая дае магчымасць шматлікім відам жывёл, а за імі і паляўнічых-людзей прайсці ўжо на поўнач. Акрамя таго, іх распаўсюджванню дапамаглі велізарныя азёры, такія як напрыклад, мега-возера Чад, якое часам ахоплівала больш за 360 000 км²[3]. З іншага боку, пустыня ізноў пачала распаўсюджвацца на поўнач і поўдзень у перыяд паміж 70 000 і 58 000 гг. таму. Яшчэ адна зялёная фаза рушыла ўслед, з 50 000 да 45 000 гг. таму.[4]
Сітуацыя з археалагічным пошукам стаянак старажытных людзей ў Малі не такая добрая, як у паўночных суседзяў. Раскопкі комплексу на Унжугу на плато Дагон недалёка ад Бандыягары паказалі, што паляўнічыя і збіральнікі сапраўды жылі ў гэтым рэгіёне яшчэ больш за 150 000 гадоў таму. Дадзеных перыяду паміж 70 000 і 25 000 гадамі таму амаль нет. Палеаліт скончыўся ў Малі вельмі рана, з-за таго, што ў перыяд паміж 25000 і 20 000 гадамі таму адбылася яшчэ адна сухая фаза — Аголія. Калі тропікі пашырыліся на 800 км на поўнач, то Сахара на тэрыторыі Малі ізноў стала выглядаць як савана.
Эпоха неаліта
[правіць | правіць зыходнік]Пасля заканчэння апошняга ледавіковага максімума і да канца апошняга ледніковага перыяду клімат характарызаваўся значна большай вільготнасцю, чым сёння. У гэты перыяд, Нігер стварыў велізарнае ўнутранае возера ў раёне Цімбукту і Араўэна і аналагічнае вялікае возера ў Чадзе. У той жа час узніклі пейзажы саван, а на поўначы Малі — ландшафт, параўнальны з тым, які ёсць сёння на поўдні краіны. Каля 9500 г. да н. э. пачаталася апошняя «даждлівая» фаза.
Металаапрацоўка
[правіць | правіць зыходнік]Паляўнічыя-збіральнікі, раннія жывёлагадоўцы і фермеры маглі апрацоўваць медзь ужо ў першым тысячагоддзі да н. э..
Знакамітыя наскальныя карціны, якія можна знайсці ў розных частках Заходняй Афрыкі, былі выяўлены і ў Малі ў пячорах гары Іфора (каля пласкагор’яў Адрар-Іфарас). Да 2000 года, археолагам было вядома каля 50 пляцовак з піктографамі і петрогліфамі.
Рысавая культура, гарадская культура (800/300 гг. да н.э. — 1400 г. н.э.)
[правіць | правіць зыходнік]Паміж 800 г. да 400 г. да н.э., сельская гаспадарка ва ўнутранай частцы дэльты Нігера заснавана на адамашненым рысе (Oryza glaberrima), расліне, якая была больш важнай за іншыя віды, напрыклад, проса, для апрацоўкі вільготнай тэрыторыі Нігера ў гэты перыяд. У той жа час гэтая тэрыторыя была, напэўна, першай, дзе рыс вырошчвалі ў Заходняй Афрыцы.
Транссахарскі гандаль з берберамі і яўрэямі
[правіць | правіць зыходнік]У часы Рымскай імперыі, гісторыкамі неаднаразова сцвярджалася, што берберскія купцы пачыналі гандляваць трансасахарскімі маршрутамі на поўдзень ад Марока праз вобласць, якая потым стала называцца Маўрытаніяй да цэнтральнага Нігера і возера Чад, падтрымліваючы сувязь з культурай мясцовага насельніцтва.
Перыяд незалежнасці (з 1960 года)
[правіць | правіць зыходнік]Перыяд анднапартыйнасці
[правіць | правіць зыходнік]22 верасня 1960 г. абвешчана Рэспубліка Малі. Выбраны прэзідэнтам М. Кейта пачаў ажыццяўляць курс на некапіталістычнае развіццё краіны. Стаўка на пашырэнне дзяржаўнага сектара вытворчасці не прывяла да ўмацавання эканомікі, краіна мела востры дэфіцыт сродкаў для міжнародных плацяжоў. У 1967 годзе урад вымушаны быў аднавіць гандлёвыя сувязі з Францыяй і вярнуць краіну ў зону франка. У 1967 г. ва ўмовах эканамічнага крызісу М. Кейта стварыў Нацыянальны камітэт абароны рэвалюцыі, які засяродзіў у сваіх руках усю ўладу (парламент быў распушчаны).
У выніку ваеннага перавароту (лістапад 1968 г.) да ўлады прыйшоў Ваенны камітэт нацыянальнага вызвалення на чале з лейтэнантам М. Траарэ. У верасні 1969 М. Траарэ стаў прэзідэнтам Малі. У 1974 г. прынята новая Канстытуцыя, якая ўстанавіла аднапартыйную дыктатуру.
У 1979 г. створана кіруючая і адзіная ў краіне партыя Дэмакратычны саюз малійскага народа, адбыліся прэзідэнцкія (выбраны Траарэ) і парламенцкія выбары.
Сур’ёзныя страты эканоміцы краіны нанеслі моцныя засухі 1970—1974, 1978 і пачатку 1980-х гадоў. Вытворчасць знаходзілася ў стане стагнацыі, імкліва павялічвалася знешняя запазычанасць, ўзраслі кошты.
У 1986 годзе на працягу 6 дзён доўжыўся ваенны канфлікт паміж Малі і суседняй Буркіна-Фасо з-за раёна насычанага золатам (т.зв. паласа Агашер). Спрэчная тэрыторыя, якая даўно з’яўлялася аб’ектам прэтэнзій абедзвюх краін, была падзелена пры пасярэдніцтве ААН.
У 1990 г. у Малі пачаўся шырокі дэмакратычны рух супраць аўтарытарнага рэжыму Траарэ. Пасля масавых дэманстрацый прыхільнікаў дэмакратыі 26 сакавіка 1991 г. Траарэ скінуты і ўлада перайшла да Савета нацыянальнай згоды на чале з А. Т. Турэ; распушчаны парламент і Дэмакратычны саюз малійскага народа, уведзена шматпартыйнасць. У студзені 1992 г. прынята новая Канстытуцыя Малі, якая абвясціла прынцып падзелу ўлад. На выбарах у парламент у студзені — лютым 1992 г. перамог Альянс за дэмакратыю ў Малі (АДЭМА), яго лідар А. У. Канарэ ў красавіку 1992 г. выбраны прэзідэнтам краіны.
У лістападзе 2015 г. у сталіцы краіны Бамака баевікі з радыкальнай ісламісцкай арганізацыі «Аль Мурабітун» здзейснілі нападзенне на адзін з гатэляў. Следствам тэракта стала гібель 19 чал., 6 з якіх былі грамадзяне Расійскай Федэрацыі.
У верасні 2021 года быў падпісаны кантракт паміж дзяржавай Малі і прыватнай расійскай ваеннай кампаніяй, звязанай з расійскай вайсковай групоўкай "Вагнер". Дакумент прадугледжвае размяшчэнне наймітаў у краіне ў сувязі з малійскай арміяй і абарону вышэйшых дзеячаў.
Гл. таксама
[правіць | правіць зыходнік]Зноскі
- ↑ Knappe Erläuterung und Link zum Digitalisat
- ↑ Ouardia Oussedik: Les bifaces acheuléens de l’Erg Tihodaine (Sahara Central Algérien): analyse typométrique, in: Libyca 20 (1972) 153—161.
- ↑ S. J. Armitage, N. A. Drake, S. Stokes, A. El-Hawat, M. J. Salem, K. White, P. Turner, S. J. McLaren: Multiple phases of North African humidity recorded in lacustrine sediments from the Fazzan Basin, Libyan Sahara, in: Quaternary Geochronology 2,1-4 (2007) 181—186.
- ↑ Isla S. Castañeda et al.: Wet phases in the Sahara/Sahel region and human migration patterns in North Africa. In: Proceedings of the National Academy of Sciences 106,48 (2009) 20159-20163, doi:10.1073/pnas.0905771106.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Ваккури Юха. Цивилизации долины Нигера / Под ред. Л. Е. Куббеля. — М.: Прогресс, 1988. — 168 с.
- Новиков С. С., Урсу Д. П. История Мали в новое и новейшее время. — М.: Наука, 1994. — 286 с.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]Гісторыя Малі на Вікісховішчы |
- Digitalisate zur Geschichte Timbuktus, Bibliothèque Numérique Mondiale (франц., англ. і іншыя мовы)
- Mali. Historical empire, Africa. In: Encyclopedia Britannica
- Mali. In: Encyclopedia Britannica
- Dynamique de l’occupation sol dans des niayes de la région de Dakar de 1954 à 2003: exemples de la grande niaye de Pikine et de la niaye de Yembeul, невялікае ўяўленне аб археалагічнай культуры Малі (франц.)
- Katie Manning: Lower Tilemsi Valley Project Архівавана 8 студзеня 2018., Археалагічны інстытут University College London
- Kai-Uwe Seebörger: Mali: Geschichte und Staat. Архівавана 15 жніўня 2020. In: LIPortal, Akademie für Internationale Zusammenarbeit
- Islamic Manuscripts from Mali. 32 манускрыпта з Цімбукту пад назвамі «Mamma Haidara Commemorative Library» і «Library of Cheick Zayni Baye of Boujbeha» (Library of Congress), 19. November 2007
- Protéger et respecter le patrimoine culturel de Mali. (PDF) — брашура ўрада Малі для турыстаў