Давід фон Крафт
Давід фон Крафт | |
---|---|
Дата нараджэння | 1655[1][2][…] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 20 верасня 1724[3][4][…] |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | мастак |
Жанр | партрэт |
Уплыў | David Klöcker Ehrenstrahl[d][1] |
Уплыў на | Густаў Лундберг, Johann Harper[d], Georg Engelhard Schröder[d], Olof Arenius[d], Johan Starbus[d], Johan Henrik Schildt[d], Lydert Sautier[d], Bengt Swan[d] і Johan Spiegelberg[d] |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Давід фон Крафт (швед. і ням.: David von Krafft; 1655, Гамбург — 20 верасня 1724, Стакгольм) — шведскі жывапісец нямецкага паходжання.
Жыццё і творчасць
[правіць | правіць зыходнік]Быў запрошаны ў 1675 годзе ў Швецыю сваім дзядзькам і прыдворным мастаком Давідам Эрэнстралем і працаваў у яго майстэрні. Пры матэрыяльнай падтрымцы шведскай каралевы Ульрыкі Элеаноры правёў 10 гадоў у навучанні за мяжой, пры гэтым тры гады мастак падарожнічаў па Даніі, Германіі і Італіі. На працягу гэтых трох гадоў Дхерд Крафт стварыў партрэты дацкай каралеўскай сям’і. У Італіі наведаў Венецыю, Фларэнцыю і Рым, дзе яму пазіравала адракаваная ад пасаду каралева Швецыі Крысціна. Потым майстар пабываў у Балонню і ў Неапаль — а адтуль паехаў у Вену, дзе ён напісаў партрэт імператарскай сям’і. У Вене ж ён даведаўся пра смерць свайго дзядзькі ў Стакгольме. Д. Крафт вярнуўся ў Швецыю (праз Вюртэмберг, Швейцарыю, Парыж і Нідэрланды). У 1696 годзе ён стаў прыдворным мастаком караля Швецыі.
Першай жонкай мастака была Юстына Сафія Фрыдэнрайх, дзякуючы якой Д. Крафт увайшоў у кола давераных асоб каралеўскага дарадцы Іахіма фон Дзюбена (Старэйшага), што значна ўмацавала яго становішча пры двары. Другой жонкай Д. Крафта была ўдава Лізавета Шпэт. За заслугі перад каралеўскай сям’ёй у 1719 годзе жывапісец быў узведзены каралевай Ульрыкай Элеанорай у дваранскую годнасць. У 1720 годзе ён быў прызначаны палацавым інтэндантам.
Апроч партрэтаў членаў каралеўскай сям’і і прыдворных, Д. Крафт напісаў алтарную карціну для сабора ў Кальмары. Яго творы цяпер можна ўбачыць у многіх дзяржаўных зборах жывапісу ў Швецыі (Стакгольмскім нацыянальным музеі, Мальмёхусе, мастацкім музеі Гётэбарга, у замку Грыпсхальм.
Зноскі
- ↑ а б в г David Krafft, von — 1917.
- ↑ David von Krafft
- ↑ Svenskt biografiskt lexikon — 1917. Праверана 29 кастрычніка 2016.
- ↑ David von Krafft — OUP, 2006. — ISBN 978-0-19-977378-7
- ↑ artist list of the National Museum of Sweden — 2016.