Дамаскінаж
Дамаскінаж (фр.: damasquinage), або ал’агеміна[1] (італ.: all'agemina) — у ювелірнай справе мастацтва рабіць насяканні на метале іншым металам; сярэдняе паміж скульптурай і гравіроўкай; насяканне залатых, срэбных узораў на стальных вырабах[2]
Гэтая дэкаратыўна-мастацкая тэхніка была завезена ў Італію ў XV стагоддзі з Персіі, яе сталіцы Дамаска; адсюль яе французская назва.
Ажэнкур прадставіў ўзор італьянскай ал’агеміна («Жывапіс», ліст. 168[3]) у малюнку галоўкі «эола» з ускудлачанымі валасамі, на залатой пласцінцы; валасы былі зроблены срэбнымі ніткамі; ў іншых частках малюнка золата. Апісаны асобнік складаў упрыгожванне кубачка і знаходзіўся ў зборы абата Маўра Боні (Mauro Boni), падрабязна апісаў сваю рэдкасць у «Memorie per servire alla storia letteraria per l’anno 1799», семестр II, частка I.
На гэтую тэму была напісана дысертацыя абата Франчэсконі «Illustrazione di un’Urnetta lavorata All' Agemina» (Венецыя, 1800).
Зноскі
- ↑ Алл' Агемина // Энциклопедический словарь
- ↑ Французско-русский словарь.
- ↑ «Histoire de l’art par les monuments depuis sa décadence au 4-e siècle jusqu’a son renouvellement au 16-e» (6 томов, Париж, 1812—23, с 325 гравюрами in fol.; нямецкі пераклад Кваста пад загалоўкам: «Sammlung der vorzüglichsten Denkmäler der Malerei» і г. д.; 2 т. табліц, 1 т. тэксту, Берлін, 1840)
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Алл' Агемина // Энциклопедический словарь, составленный русскими учеными и литераторами. — СПб., 1861.