Дамкрат
Выгляд
Дамкрат (гал. dommekracht[1]) — пераносны або перасоўны механізм для падымання цяжараў на невялікую (да 2 м) вышыню. Паводле прынцыпу дзеяння адрозніваюцца дамкраты рычажна-рэечныя, рэечныя з зубчастымі перадачамі, вінтавыя і гідраўлічныя; паводле тыпу прыводу — ручныя і маторныя.[2] Грузапад'ёмнасць ад некалькіх кілаграмаў да соцень тон. Выкарыстоўваюцца пры будаўнічых, рамонтных і пагрузачна-разгрузачных работах, на аўтамабільным транспарце.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 6: Дадаізм — Застава / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1998. — Т. 6. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0106-0 (т. 6).
Зноскі
- ↑ Слоўнік іншамоўных слоў : у 2 т. / А. М. Булыка. — Мінск : БелЭн, 1999. — Т. 1 : А—Л. — 1999. — С. . — 736 с. — ISBN 985-11-0152-4, С.416
- ↑ Беларуская Савецкая Энцыклапедыя. У 12 т. Т. 4. Графік — Зуйка / Рэдкал.: П. У. Броўка (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1971. — 608 с.: іл., карты. С.133.