Перайсці да зместу

Дангола

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Горад
Дангола
араб. دنقلا‎‎
Краіна
Каардынаты
Ранейшыя назвы
Аль Урды
Вышыня цэнтра
226 м
Насельніцтва
13563 чалавекі (2012)
Часавы пояс
Дангола на карце Судана
Дангола (Судан)
Дангола
Дангола (Судан)
Дангола

Дангола (араб. دنقلا‎‎) — горад на поўначы Судана, адміністрацыйны цэнтр вілаята Поўнач. Насельніцтва (2012 г.) — 13 563 чал.

Горад Дангола быў заснаваны ў XIV стагоддзі арабамі пасля зруйнавання Старой Данголы. Меў крэпасць, апісаную ў 1699 годзе. французскім вандроўнікам Шарлям Пансэ. У 1820 годзе захоплены егіпцянамі. У 1896 годзе для падаўлення паўстання махдзістаў у горад уведзены брытанскія войскі. З 1956 года ў складзе незалежнага Судана.

Горад Дангола месціцца на левым беразе тракі Ніл за 458 км на паўночны захад ад Хартума, сталіцы Судана, за 600 км на паўднёвы захад ад Асуана. Клімат субрапічны пустынны. Сярэдняя тэмпература паветра студзеня +17,6 °C. Сярэдняя тэмпература чэрвеня +34 °C. Гадавая колькасць ападкаў — 13,6 мм.

Дангола — важны транзітны цэнтр на поўначы Судана. У горадзе працуе ўніверсітэт.