Дашагуз (туркм.: Daşoguz, раней Ташауз) — горад на паўночным усходзе Туркменістана, адміністрацыйны цэнтр Дашагузскага велаята. Насельніцтва — 210 тыс. жыхароў (паводле афіцыйных дадзеных на 2004 год). Размешчаны на поўначы Туркменістана, на абодвух берагах канала Шават (ірыгацыйнае адгалінаванне ракі Амудар’я). Знаходзіцца ў экалагічна неспрыяльным раёне Аральскага мора. Адлегласць ад Ашгабада — 630 км, да Нукуса — сталіцы Каракалпакстана 101 км. Горад заснаваны ў 1681 годзе як караван-сарай з на ўскраіне Хівінскага ханства.