Даўжыня хвалі
Даўжыня́ хва́лі — адлегласць паміж двума найбліжэйшымі адзін да аднаго пунктамі, якія вагаюцца з аднолькавымі фазамі. Звычайна даўжыня хвалі вызначаецца грэчаскай літарай (лямбда). З’яўляецца адной з найболей істотных характарыстык ваганняў. Вымяраецца ў адзінках адлегласці: метрах і вытворных. Велічыня , адваротная самой даўжыні хвалі, называецца хвалевым лікам і мае сэнс прасторавай частаты.
Каб зразумець, чым з’яўляецца даўжыня хвалі, можна ўявіць сабе хвалі, што з’явіліся ад кінутага ў ваду каменя — даўжынёй хвалі будзе адлегласць паміж двума найбліжэйшымі хрыбтамі.
Даўжыня хвалі звязана з фазавай скорасцю і частатой паводле азначэння. Даўжыня хвалі адпавядае прастораваму перыяду хвалі — адлегласці, якую пункт з нязменнай фазай праходзіць за час, роўны перыяду ваганняў , таму справядлівы наступныя суадносіны:
- , дзе — вуглавая частата.
Хвалі дэ Бройля таксама маюць сваё вызначэнне даўжыні хвалі і частаты, якія залежаць ад імпульса і энергіі
- частата:
- даўжыня хвалі:
дзе — пастаянная Планка.