Джэймс Хонг
Джэймс Хонг | |
---|---|
англ.: James Hong | |
Дата нараджэння | 22 лютага 1929 (95 гадоў) |
Месца нараджэння | |
Грамадзянства | |
Адукацыя | |
Прафесія | акцёр, кінарэжысёр, сцэнарыст, кінапрадзюсар, кінаакцёр, тэлеакцёр, акцёр агучвання, тэатральны акцёр |
Узнагароды | |
IMDb | ID 0393222 |
jameshong.com (англ.) | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Джэймс Хонг (англ.: James Hong; нар. 22 лютага 1929, Мінеапаліс, Мінесота) — амерыканскі акцёр. Кар’ера Хонга доўжыцца каля 70 гадоў і ўключае больш за 400 роляў у кіно, на тэлебачанні і ў відэагульнях.
Ён вядомы як адзін з самых плённых характарных акцёраў усіх часоў[1]. У 2022 годзе ён атрымаў зорку на Галівудскай алеі славы за ўклад у амерыканскую кіна- і тэлеіндустрыю[2].
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Хонг нарадзіўся ў Мінеапалісе, штат Мінесота. Пачатковую адукацыю атрымаў у Ганконгу, потым зноў вярнуўся ў ЗША, калі яму было дзесяць гадоў. Хонг стаў вывучаць грамадзянскае будаўніцтва ва Універсітэце Паўднёвай Каліфорніі, але пазней яго зацікавіла акцёрскае рамяство. Скончыўшы ўніверсітэт, ён на працягу 7,5 гадоў быў інжынерам дарожнага будаўніцтва ў Лос-Анджэлесе, здымаючыся падчас адпачынкаў. Хонг вырашыў кінуць інжынерную справу, каб поўнасцю прысвяціць сябе акцёрскай кар’еры.
Фільмаграфія
[правіць | правіць зыходнік]Год | Беларуская назва | Арыгінальная назва | Роля | |
---|---|---|---|---|
ф | Кітайскі квартал | Chinatown | Кан | |
ф | Аэраплан! | Airplane! | японскі генерал | |
ф | Бягун па лязе | Blade Runner | Ганібал Чу | |
ф | Усё ўсюды і адразу | Everything Everywhere All at Once | бацька Эвелін |
Узнагароды і намінацыі
[правіць | правіць зыходнік]Год | Прэмія | Катэгорыя | Праект | Вынік | Сп. |
---|---|---|---|---|---|
2009 | Эні | Найлепшая агучка ў анімацыйным фільме | Кунг-фу панда | Намінацыя | |
2011 | Найлепшая агучка ў тэлевізійнай пастаноўцы | Свята Кунг-фу панды | Перамога | [3] | |
2012 | Найлепшая агучка ў анімацыйным фільме | Кунг-фу панда 2 | Намінацыя | ||
2012 | Дзённая прэмія «Эмі» | Выдатны выканаўца ў анімацыйнай праграме | Кунг-фу панда: Легенды крутасці | Намінацыя | |
2022 | Прэмія Гільдыі кінаакцёраў ЗША | Найлепшы акцёрскі склад у ігравым кіно | Усё ўсюды і адразу | Перамога | |
2022 | Галівудскі творчы альянс | Найлепшы акцёрскі ансамбль | Перамога | [4] | |
2022 | Зорка на Галівудскай алеі славы | Атрымана | [5] |
Зноскі
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ He's probably been in more movies than any actor in history (англ.). CNN (2 жніўня 2020). Праверана 2 жніўня 2020.
- ↑ Shanfeld, Ethan. Michael B. Jordan, Carrie Fisher, Nipsey Hussle, James Hong and DJ Khaled Among 2022 Walk of Fame Honorees (англ.). Variety (18 чэрвеня 2021). Праверана 19 чэрвеня 2021.
- ↑ Finke, Nikki. 38th Annual Annie Animation Awards: DWA's 'How To Train Your Dragon' Wins (After Disney Boycotts) . Deadline Hollywood (5 лютага 2011). Праверана 6 жніўня 2023.
- ↑ A24's 'Everything Everywhere All at Once' Leads HCA Film Awards Total Nominations With 16 . Variety (15 снежня 2022). Праверана 12 мая 2023.
- ↑ "Watch James Hong perform alongside lion dancers at historic Hollywood Walk of Fame ceremony". Entertainment Weekly. Праверана 2023-05-12.