Дзекабрысты
Дзекабрысты (руск.: Декабристы, ад слова декабрь — «снежань») — удзельнікі расійскага дваранскага апазіцыйнага руху, сябры розных таемных таварыстваў другой паловы 1810-х — першай паловы 1820-х, якія арганізавалі антыўрадавае паўстанне 14 снежня 1825 года і па назве месяца паўстання і атрымалі сваю назву. Самае ранняе ўжыванне слова «дзекабрысты» выяўлена ў дзённіку А. Герцэна за 1842 год.
У першыя дзесяцігоддзі XIX стагоддзі частка прадстаўнікоў рускага дваранства лічылі самадзяржаўе і прыгоннае права пагібельнымі для далейшага развіцця краіны. У іх асяроддзі складалася сістэма поглядаў, рэалізацыя якіх павінна была змяніць асновы расійскага жыцця. Фармаванню ідэалогіі будучых дзекабрыстаў спрыяла:
Ідэі і светапогляд дзекабрыстаў не былі адзінымі, але ўсе яны былі накіраваны супраць самадзяржаўнага рэжыму і прыгоннага права.
Гісторыя руху
[правіць | правіць зыходнік]Таемныя таварыствы дзекабрыстаў у Расійскай імперыі з’явіліся на мяжы 18 — 19 стст. і мелі масонскі характар, іх удзельнікі падзялялі, галоўным чынам, ліберальна-асветніцкую ідэалогію.
Першымі палітычнымі арганізацыямі будучых дзекабрыстаў былі «Саюз выратавання» і «Саюз дастатку». У 1821 годзе ва Украіне было ўтворана «Паўднёвае таварыства» (у 1825 годзе ў яго ўлілося «Таварыства аб’яднаных славян»), у 1822 у Пецярбургу — «Паўночнае таварыства». Былі распрацаваны палітычныя праграмы («Канстытуцыя» Н. Мураўёва, «Руская праўда» П. Пестэля). У Беларусі ў Гродзенскай губерні дзейнічала «Таварыства ваенных сяброў»
Паўстанне павінна было пачацца ўлетку 1826 года, аднак выступ дзекабрыстаў быў паскораны смерцю Аляксандра I у лістападзе 1825 года. У краіне ўсталявалася міжцарства з-за блытаніны ў прысязе новаму імператару. Прысяга Мікалаю I была прызначана на 14 снежня 1825 г.
Становішчам крызісу ўлады і вырашылі скарыстацца дзекабрысты: вывесці войскі на Сенацкую плошчу, перашкодзіць прысязе Мікалаю I і запатрабаваць у сяброў Сената і Дзяржаўнай рады апублікаваць «Маніфест да рускага народа», у якім абвяшчаліся адмена прыгоннага права, палітычныя і грамадзянскія правы і свабоды, уводзілася ўсеагульная вайсковая павіннасць і палягчалася становішча салдатаў. Але паўстанне не было падрыхтавана, Сенат і большая частка Пецярбургскага гарнізона ўжо прысягнулі Мікалаю I. Змешчаныя на пляцы салдаты і афіцэры былі разагнаны артылерыйскім агнём.
29 снежня паўстаў Чарнігаўскі полк ва Украіне, але і гэта паўстанне было разгромлена.
Арышты ўдзельнікаў ішлі да красавіка 1826. Усяго па справе дзекабрыстаў праходзіла 579 асоб. У выніку 289 асоб былі прызнаны вінаватымі. З іх 121 чалавек паўстала перад Вярхоўным крымінальным судом. 5 ліпеня 1826 суд прысудзіў П. І. Пестэля, К. Ф. Рылеева, С. І. Мураўёва-Апостала, М. П. Бястужава-Руміна і П. Р. Кахоўскага да смяротнага пакарання.
13 ліпеня 1826 у двары Петрапаўлаўскай крэпасці над асуджанымі быў здзейснены «абрад грамадзянскага пакарання смерцю». Ім быў зачытаны прысуд, у знак разжалавання з іх былі сарваны мундзіры і ордэны і кінуты ў вогнішчы, над галовамі пераломлены надпілаваныя шпагі. Раніцай таго ж дня ў Петрапаўлаўскай крэпасці былі прыведзены ў выкананне смяротныя прысуды над пяццю дзекабрыстамі.
Пры правядзенні пакарання смерцю Мураўёў-Апостал, Кахоўскі і Рылееў сарваліся з шыбеніцы і былі павешаны другі раз. Гэта супярэчыла традыцыі недапушчальнасці паўторнага прывядзення ў выкананне смяротнага прысуду. Па сведчанні дзекабрыста І. Д. Якушкіна, пасля таго як трое дзекабрыстаў сарваліся з шыбеніц з-за слізкіх вяровак С. Мураўёў прамовіў: «Бедная Расія! І павесіць прыстойна ў нас не ўмеюць!»
Суды, якія разглядалі справы салдатаў, што ўдзельнічалі ў паўстанні, вынеслі жорсткі прысуд: 180 чалавек «прагнаць скрозь строй», г.зн. пакараць ударамі шомпалаў і спаслаць на катаргу. Астатнія 4 тысяч салдатаў былі адпраўлены на Каўказскую вайну.
Дзекабрысты аказалі вялікі ўплыў на развіццё грамадскага руху ў Расіі ў 30 — 50-я гг. 19 ст.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]Дзекабрысты на Вікісховішчы |