Перайсці да зместу

Дзяніс Аляксандравіч Дудкоў

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Дзяніс Аляксандравіч Дудкоў
Дата нараджэння 1904
Месца нараджэння
Дата смерці 1948
Род дзейнасці гісторык
Месца працы
Навуковая ступень кандыдат гістарычных навук
Альма-матар

Дзяніс Аляксандравіч Дудкоў (нар. 1904, м. Круглае, Магілёўскі павет (Магілёўская губерня) — пам. 1948) — беларускі і савецкі гісторык, кандыдат гістарычных навук (1935).

Скончыў Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт. У 19311941 г. працаваў у Інстытуце гісторыі партыі і Кастрычніцкай рэвалюцыі пры ЦК КП(б)Б, Інстытуце гісторыі АН БССР, БДУ і Мінскім педінстытуце. Кандыдат гістарычных навук (1935). Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны, у чэрвені 1944 г. быў адкамандзіраваны ў гаўбічную артылерыйскую брыгаду Войска Польскага на 1-ы Беларускі фронт[1]. З 1945 г. працаваў у БДУ, з 1946 г. — у Інстытуце гісторыі АН БССР.

Навуковыя працы

[правіць | правіць зыходнік]

Аўтар прац па гісторыі Беларусі 2-й паловы XIX — пачатку XX ст. Займаўся даследаваннем развіцця капіталізму, рабочых і сялянскіх рухаў і інш. Сярод апублікаванага:

  • Сталыпінская рэформа ў Віцебскай губерніі. — Мінск: Інстытут гісторыі Беларускай акадэміі навук,1931. — 123 с.
  • Аб развіцці капіталізму ў Беларусі ў 2-й палове XIX і пачатку XX ст. — Мінск: Дзяржаўнае выдавецтва Беларусі, Партмассектар,1932. — 223 с.

Зноскі

  1. Астрога В., Кузьменка Ул. Аб гісторыках…