Дырлевангер (карная аперацыя)
Карная аперацыя «Дырлевангер» | |||
---|---|---|---|
Асноўны канфлікт: Вялікая Айчынная вайна | |||
Дата | 2-я дэкада сакавіка 1943 | ||
Месца | Смалявіцкі і Лагойскі раёны Беларуская ССР | ||
Прычына | дзейнасць савецкіх партызанскіх атрадаў | ||
Праціўнікі | |||
|
|||
«Дырлевангер» (ням.: Operation «Dirlewanger») — кодавая назва карнай аперацыі нямецка-фашысцкіх захопнікаў супраць партызан і цывільнага насельніцтва ў Смалявіцкім і Лагойскім раёнах у 2-й дэкадзе сакавіка 1943 года.
Вывучыўшы дакументы асобага батальёна СС «Дырлевангер», расійскія даследчыкі Дзмітрый Жукаў і Іван Коўтун, якія спецыялізуюцца на дзейнасці калабарацыяністаў і савецкіх партызан у гады Вялікай Айчыннай вайны, прыйшлі да высновы, «што дадзенае найменне аперацыі нідзе не сустракаецца»[1].
Перадумовы
[правіць | правіць зыходнік]У загадзе на аперацыю, падпісаным начальнікам паліцыі бяспекі і СД Штраўхам, указвалася на тое, што «ў раёне Лагойска... размяшчаюцца партызаны, якія знаходзяцца часткова ў лясах, часткова ў прылеглых вёсках. Яны вядуць актыўную дзейнасць па правядзенню ўзрываў на чыгунцы на ўсход ад Мінска, а таксама арганізуюць налёты на шашэйныя дарогі...». На тэрыторыі трох раёнаў дзейнічалі савецкія партызанскія брыгады («Дзядзя Коля», «Стары», «Жалязняк», «Дзядзі Васі», «Дзядзі Дзімы» і «Штурмавая»), якія дастаўлялі праблемы нямецкім акупацыйным уладам. У канцы 1942 года брыгада «Дзядзі Васі» атакавала нямецкі гарнізон у Плешчаніцах. Брыгада «Дзядзі Колі» напала на гарнізна ў Зембіне, а брыгада «Штурмавая» разграміла гарнізон у Лагойску[2][3][4][5].
Ход аперацыі
[правіць | правіць зыходнік]Штраўх загадаў выступіць асобаму батальёну СС пад камандаваннем оберштурмбанфюрэра Дырлевангера з прыдадзенай яму камандай СД пад кіраўніцтвам гаўптштурмфюрэра СС Вільке і камандай радыёсувязі «Пайгот».
Па няпоўных даных гітлераўцы праводзілі аперацыю ў вёсках Халмецічы, Ляды, Дуброўка, Прылепы і вярталіся ў Лагойск «пры палымнеючым зарыве». 14 сакавіка вёска Прылепы Лагойскага раёна была спалена нямецкай ротай батальёна, а 29 яе жыхароў расстраляны; вёска Ляды спалена 1-й рускай ротай батальёна, а вёска Дуброва — 2-й рускай ротай[6][7][8]. 22 сакавіка 1943 года была спалена вёска Хатынь разам з жыхарамі[9].
Зноскі
- ↑ Жуков, Д. А., Ковтун, И. И. Охотники за партизанами: бригада Дирлевангера / Д. А. Жуков, И. И. Ковтун. — Москва: Вече, 2014. — 444, [3] с., [8] л. ил., портр. — С. 197. — ISBN 978-5-4444-1997-7. Са спасылкай на: Personalakt Oskar Dirlewanger // National Archives Microfilm Publication (NARA). — A3343. — R. SSO-154. — F. 000021-000026.
- ↑ Жуков, Д. А., Ковтун, И. И. Охотники за партизанами: бригада Дирлевангера / Д. А. Жуков, И. И. Ковтун. — Москва: Вече, 2014. — 444, [3] с., [8] л. ил., портр. — С. 197—198. — ISBN 978-5-4444-1997-7.
- ↑ Партизанские формирования Белоруссии в годы Великой Отечественной войны (июнь 1941 ― июль 1944): краткие сведения об организационной структуре партизанских соединений, бригад (полков), отрядов (батальонов) и их личном составе / [А. Л. Манаенков и др.]. — Минск: Беларусь, 1983. — 763, [2] с.: табл. — С. 458—470, 472—475.
- ↑ Звягинцев, В. Война на весах Фемиды: война 1941―1945 гг. в материалах следственно-судебных дел / Вячеслав Звягинцев. — Москва: Терра ― Книжный клуб, 2006. — 766, [1] с.: табл. — С. 498—499. — (Двуликая Клио: версии и факты). — ISBN 5-275-01309-4.
- ↑ Титков, И. Ф. Бригада «Железняк» / И. Ф. Титков. — 2-е издание. — Минск: Беларусь, 1982. — 268, [2] с., [10] л. ил.: ил. — С. 124.
- ↑ Жуков, Д. А., Ковтун, И. И. Охотники за партизанами: бригада Дирлевангера / Д. А. Жуков, И. И. Ковтун. — Москва: Вече, 2014. — 444, [3] с., [8] л. ил., портр. — С. 197—198. — ISBN 978-5-4444-1997-7.
- ↑ Boll, B. Chatyn 1943 // Orte des Grauens. Verbrechen in Zweiten Weltrieg / Herausgegeben R. von Gerd. — Darmstadt: Primus Verlag, 2003. — S. 21.
- ↑ MacLean, L. F. The cruel hunters. SS-Sonderommando Dirlewanger. Hitler's most notorious anti-partisan unit. — Atglen: Schiffer Military History, 2009. — 304 p. — P. 113.
- ↑ Стук, А. Батальон смерти, который сжёг Хатынь и её жителей // Беларуская думка. — 1998. — № 7. — С. 124.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Пасэ, У. С. «Дырлевангер» // Беларусь у Вялікай Айчыннай вайне, 1941—1945: Энцыкл. / Рэдкал.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1990. — С. 204—205. — 680 с. — 20 000 экз. — ISBN 5-85700-012-2.