Дырэ-Дауа
Горад
| ||||||||||||||||||||
Дырэ-Дауа (амх.: ድሬዳዋ) — горад на ўсходзе Эфіопіі. Адзін іх двух гарадоў краіны (разам з Адыс-Абебай) прыраўняны да ўзроўню рэгіёнаў.
Дырэ-Дауа быў заснаваны ў 1902 годзе ў сувязі з пабудовай эфіопска-джыбуційскай чыгункі. Дырэ-Дауа размешчаны прыкладна за 500 км на ўсход ад Адыс-Абебы, за 150 км ад мяжы з Джыбуці і за 130 км ад мяжы з Самалі, на беразе ракі Дэчату. Вышыня горада над узроўнем мора — 1262 м.
Клімат
[правіць | правіць зыходнік]Клімат горада характарызуецца як трапічны. Сярэдняя гадавая тэмпература складае 24,6 °C. Гадавая норма ападкаў — 637 мм. Самы засушлівы месяц — снежань з нормай 6 мм, а самы дажджлівы — жнівень з нормай 125 мм. Самы цёплы месяц — чэрвень, сярэдняя тэмпература якога складае 27,7 °C, а самы халодны — студзень з сярэдняй тэмпературай 21,2 °C.
Клімат Дырэ-Дауа | |||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
Паказчык | Сту | Лют | Сак | Кра | Май | Чэр | Ліп | Жні | Вер | Кас | Ліс | Сне | Год |
Сярэдні максімум, °C | 28,0 | 28,9 | 31,0 | 30,8 | 32,4 | 33,7 | 32,8 | 32,2 | 32,3 | 31,7 | 29,6 | 28,2 | 31,0 |
Сярэдні мінімум, °C | 14,5 | 16,3 | 18,3 | 19,0 | 20,0 | 21,7 | 20,9 | 20,2 | 20,4 | 18,2 | 15,5 | 14,6 | 18,3 |
Норма ападкаў, мм | 21 | 30 | 70 | 101 | 54 | 28 | 92 | 125 | 71 | 23 | 16 | 6 | 637 |
Крыніца: climate-data.org |
Насельніцтва
[правіць | правіць зыходнік]Паводле даных Цэнтральнага статыстычнага агенцтва, на 2007 год насельніцтва Дырэ-Дауа складае 341 834 чалавекі, з іх 171 461 мужчына і 170 461 жанчына. Этнічны склад насельніцтва: арома (45,9 %); самалійцы (24,3 %); амхара (20,17 %); гурагэ (4,55 %); тыграі (1,23 %) і харары (1,04 %). 47,95 % насельніцтва лічаць роднай мовай арома; 19,7 % — амхарскую; 26,46 % — самалійскую; 2,78 % — гурагэ і 1,04 % — харары. 70,8 % насельніцтва вызнаюць іслам; 25,71 % — вернікі эфіопскай праваслаўнай царквы; 2,81 % — пратэстанты і 0,43 % — каталікі[1].
Паводле даных перапісу 1994 года насельніцтва горада налічвала 251 864 чалавека, з іх 127 286 чалавек — мужчыны і 124 578 чалавек — жанчыны. Этнічны склад на той перыяд назіраўся наступны: арома (48 %); амхара (27.7 %); самалійцы (13.9 %); гурагэ (4,5 %); астатнія 5,9 % насельніцтва былі прадстаўнікамі іншых народнасцей. Доля мусульман складала 63,2 %; праваслаўных хрысціян — 34,5 %; пратэстантаў — 1,5 % і каталікоў — 0,7 %; 0,1 % насельніцтва вызнавалі іншыя рэлігіі[2].
Паводле даных Цэнтральнага статыстычнага агенцтва, на 2004 год 90,76 % насельніцтва Дырэ-Дауа маюць доступ да чыстай пітнай вады[3].
Зноскі
- ↑ Census 2007 Tables: Dire Dawa Архівавана 14 лістапада 2010., Tables 2.1, 2.5, 3.1, 3.2 and 3.4
- ↑ https://web.archive.org/web/20110718050207/http://www.csa.gov.et/surveys/Population%20and%20Housing%20Census%201994/survey0/data/docs%5Creport%5CStatistical_Report%5Ck15%5Ck15.pdf
- ↑ «Households by sources of drinking water, safe water sources» CSA Selected Basic Welfare Indicators (accessed 28 January 2009)
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Ды́рэ-Да́ўа, Дырэдава // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 6: Дадаізм — Застава / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1998. — Т. 6. — С. 290. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0106-0 (т. 6).
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Дырэ-Дауа