Перайсці да зместу

Дэлінг

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Дэлінг
Пол мужчынскі пол
Жонка Nótt[d]
Дзеці Dagr[d]

Дэлінг «Зіготкі» ці «Зіхацелы» (стар.-сканд.: Dellingr) — у скандынаўскай міфалогіі — адзін з другарадных асаў (багоў). Яго імя азначае «світанак». Дэлінг быў апошнім мужам веліканшы Нот (персаніфікацыя Ночы) і бацькам Дага (персаніфікацыя Дня). У гэтым факце галоўным чынам і выражаецца яго роля ў светаразуменні вікінгаў і іх уяўленнях аб космасе. Згадваецца таксама ў некаторых рунічных заклінаннях як сімвал і сінонім світанку.