Дэн Джэнсен
Дэн Джэнсен | |
---|---|
Агульная інфармацыя | |
Пол | мужчынскі пол |
Імя пры нараджэнні | англ.: Daniel Ervin Jansen[1] |
Спецыялізацыя | канькабежны спорт[3][4] |
Нарадзіўся |
17 чэрвеня 1965[1][2] (59 гадоў) |
Грамадзянства | |
Альма-матар | |
Рост | 183 см |
Вага | 88 кг[7] |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Дэніэл Эрвін «Дэн» Джэнсен (англ.: Daniel Erwin "Dan" Jansen; 17 чэрвеня 1965, Уэст-Эліс, Вісконсін) — амерыканскі канькабежац, алімпійскі чэмпіён 1994 года.
Дэн Джэнсен быў адным з наймацнейшых у свеце спрынтараў ў канцы 1980-х — пачатку 1990-х гадоў. Ён многа разоў выйграваў чэмпіянат свету і кубак свету ў спрынце.
На першай сваёй Алімпіядзе 1984 года ў Сараеве Дэн Джэнсен заняў чацвёртае месца на дыстанцыі 500 м (38,55) і 16-е на дыстанцыі 1000 м (1:18,73).
Джэнсен лічыўся фаварытам на спрынтарскіх дыстанцыях на Зімовых Алімпійскіх гульнях 1988 года ў Калгары. Але ў дзень забегаў на дыстанцыю 500 метраў ад лейкеміі памерла сястра Джэнсена. Джэнсен не змог сканцэнтравацца на спаборніцтвах. Ён упаў на дыстанцыях 500 і 1000 метраў.
На наступных алімпійскіх гульнях у 1992 годзе ў Альбервілі Джэнсен таксама быў фаварытам, але зноў не заваяваў ніводнага медаля, чацвёртае месца на 500 метраў (37,46).
Адзіны залаты медаль Джэнсен заваяваў на сваёй апошняй алімпіядзе ў 1994 годзе ў Лілехамеры. Ён выйграў дыстанцыю 1000 метраў з сусветным рэкордам. На дыстанцыі 500 метраў ён заняў восьмае месца з вынікам 36,68 секунд. На цырымоніі закрыцця алімпійскіх гульняў 1994 года Джэнсен быў сцяганосцам амерыканскай дэлегацыі. На гэтай алімпіядзе трэнерам Джэнсена быў першы алімпійскі чэмпіён на дыстанцыі 1000 метраў — Петэр Мюлер.
Зноскі
- ↑ а б в http://www.sports-reference.com/olympics/athletes/ja/dan-jansen-1.html
- ↑ Daniel Jansen // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ SpeedSkatingNews.info Праверана 5 мая 2022.
- ↑ SpeedSkatingStats Праверана 5 мая 2022.
- ↑ http://espn.go.com/espnw/news-commentary/article/7575004/sports-most-heartbreaking-moments
- ↑ http://espn.go.com/espnw/commentary/7575004/sports-most-heartbreaking-moments
- ↑ Olympedia — 2006.
- Нарадзіліся 17 чэрвеня
- Нарадзіліся ў 1965 годзе
- Нарадзіліся ў акрузе Мілуокі
- Нарадзіліся ў Вісконсіне
- Асобы
- Спартсмены паводле алфавіта
- Канькабежцы ЗША
- Алімпійскія чэмпіёны па канькабежным спорце
- Алімпійскія чэмпіёны ад ЗША
- Чэмпіёны зімовых Алімпійскіх гульняў 1994 года
- Канькабежцы на зімовых Алімпійскіх гульнях 1984 года
- Канькабежцы на зімовых Алімпійскіх гульнях 1988 года
- Канькабежцы на зімовых Алімпійскіх гульнях 1992 года
- Канькабежцы на зімовых Алімпійскіх гульнях 1994 года