Жан Както
Жан Както | |
---|---|
Jean Cocteau | |
Дата нараджэння | 5 ліпеня 1889[1][2][…] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 11 кастрычніка 1963[5][6][…] (74 гады) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | Францыя |
Маці | Eugénie Cocteau[d] |
Адукацыя | |
Прафесія | мастак, драматург, кінарэжысёр, паэт, акцёр, ілюстратар, раманіст, сцэнарыст, лібрэтыст, акцёр агучвання, дызайнер паштовых марак, пісьменнік, дызайнер, фатограф, кампазітар, празаік, дызайнер упрыгожванняў, кераміст, аўтар, рэжысёр |
Кірунак | драма і трагедыя |
Узнагароды | |
IMDb | ID 0168413 |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Жан Мары́с Эжэн Клеман Както (фр.: Jean Maurice Eugène Clément Cocteau; 5 ліпеня 1889, Мезон-Лафіт, Францыя — 11 кастрычніка 1963, Мілі-ла-Фарэ, Францыя) — французскі пісьменнік, мастак і рэжысёр.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Сын адваката і мастака-аматара, які скончыў жыццё самагубствам, калі сыну было 9 гадоў. Не атрымаў сістэматычнай адукацыі. З сярэдзіны 1910-х гадоў увайшоў у мастацкія колы Парыжа, пазнаёміўся з Марселем Прустам, Андрэ Жыдам, Сяргеем Дзягілевым, Пабла Пікаса, Эрыкам Саці і іншымі, аказаў уплыў на Сюррэалізм (затым увайшоў у канфлікт з А. Брэтонам), пазней зблізіўся з Жанам Марэ і Эдзіт Піяф. Быў з’яднаны шматгадовым творчым і любоўным саюзам з акцёрам Жанам Марэ, з якім пражыў разам каля 25 гадоў.
Творчасць
[правіць | правіць зыходнік]Дэбютаваў паэтычным зборнікам «Лямпа Аладзіна», у якім выявіўся прыхільнікам і паслядоўнікам сімвалізму і імпрэсіянізму, а таксама так званай салоннай паэзіі. Неўзабаве рэзка мяняе погляды і паэтычныя арыентыры. Стратэгіі стварэння моды і кідання яе ў пошуках новага яшчэ да таго, як моду падхапілі іншыя, Както прытрымліваўся ўсё жыццё. Ад эксперыментальных і наватарскіх прац у галіне тэатру і літаратуры ў 1910-я гады (балет «Парад», опера-буф «Маладыя на Эйфелевай вежы», раман «Патамак») у 1920-я звяртаецца да строга класічнай паэтыкі. Адзін з пачынальнікаў французскага і еўрапейскага міфалагічнага тэатру (п’есы «Арфей», «Пякельная машына») і рэфарматар тэатру 1930-40-х («Цяжкія бацькі», «Святарныя монстры»), адзін з заснавальнікаў паэтычнага кінематографу («Кроў паэта», «Двухгаловы арол», «Вечнае вяртанне», «Арфей», «Тэстамент Арфея» і інш.). Ва ўсіх відах мастацтва Жан Както выявіўся, паводле азначэння Ігара Стравінскага, «наватарам высокага рангу».[8]
Зноскі
- ↑ Jean Cocteau // filmportal.de — 2005. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Jean COCTEAU // NooSFere — 1999. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Кокто Жан // Большая советская энциклопедия: Кварнер — Конгур — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1973. — Т. 12. — С. 403. — 623 с. Праверана 17 лютага 2020.
- ↑ а б Archivio Storico Ricordi — 1808. Праверана 3 снежня 2020.
- ↑ Jean Cocteau
- ↑ Jean Cocteau — OUP, 2006. — ISBN 978-0-19-977378-7
- ↑ http://www.leparisien.fr/essonne-91/milly-la-foret-la-region-devient-proprietaire-de-la-maison-cocteau-19-03-2019-8035470.php
- ↑ prajdzisvet.org(недаступная спасылка)
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Aschengreen E. Jean Cocteau and the dance. Kobenhavn, 1986.
- Brosse J. Cocteau. P.,1970
- Brown F. An impersonation of angels. A biography of Jean Cocteau. NY, 1968.
- Crosland M. Jean Cocteau; a biography. New York: Knopf, 1956.
- Evans A.B. Jean Cocteau and his films of Orfic identity. Philadelphia, 1977.
- Fowlie W. Jean Cocteau: the history of a poet’s age. Bloomington: Indiana UP, 1966
- Fraigneau A. Cocteau par lui-même. P., 1957
- Kihm J.-J. Jean Cocteau. P., 1960
- Lange M. Cocteau: Prince sans royaume. Paris: J.-C. Lattès, 1989
- Mourgue G. Cocteau.P.,1990
- Oxenhandler N. Scandal & parade: the theater of Jean Cocteau. New Brunswick: Rutgers UP, 1957.
- Sprigge E. and Kihm J.-J. Jean Cocteau. NY, 1968.
- Steegmuller F. Cocteau. A biography. Boston-Toronto, 1970.
- Touzot J. Jean Cocteau. Lyon: Manufacture, 1989
- Caizergues P. Jean Cocteau, quarante ans après: 1963—2003. Montpellier: Centre d'étude du XXe siècle, Université Paul-Valéry, Montpellier III; Paris: Centre Pompidou, 2005
- Jemma-Jejcic M. Jean Cocteau ou l'énigme du désir. Ce que le poète apprend au psychanalyste. Ramonville Saint-Agne: Editions Eres, 2006
- Асобы
- Нарадзіліся 5 ліпеня
- Нарадзіліся ў 1889 годзе
- Нарадзіліся ў Францыі
- Памерлі 11 кастрычніка
- Памерлі ў 1963 годзе
- Памерлі ў Францыі
- Пахаваныя ў Іль-дэ-Франс
- Выпускнікі ліцэя Кандарсэ
- Камандоры ордэна Ганаровага легіёна
- Пісьменнікі Францыі
- Паэты Францыі
- Драматургі Францыі
- Мастакі Францыі
- Кінарэжысёры Францыі
- Члены Французскай акадэміі
- Мастакі марак
- Аўтары літаратуры ЛГБТ
- Франкамоўныя пісьменнікі