Жасмін Шрэнка
Жасмін Шрэнка | |||||||||||||||||||
Навуковая класіфікацыя | |||||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
прамежныя рангі
| |||||||||||||||||||
Міжнародная навуковая назва | |||||||||||||||||||
Philadelphus schrenkii Rupr., 1857 | |||||||||||||||||||
|
Жасмін Шрэнка[3] (Philadelphus schrenkii) — від кустоў роду Жасмін (Philadelphus) сямейства Hydrangeaceae.
Распаўсюджанне і экалогія
[правіць | правіць зыходнік]У прыродзе сустракаецца на Далёкім Усходзе Расіі, у Кітаі, Карэі і Японіі.[4]
Расце па ўзлесках і сярод хмызняковых зараснікаў каменных схілаў і сярод абломкаў скал.
Батанічнае апісанне
[правіць | правіць зыходнік]Куст вышынёй 2-3 м, парасткі валасістыя, агарнутыя карычневай карой, якая на другім годзе лушчыцца і замяняецца на буравата-шэрую.
Лісце ад яйкападобнага або шырока-эліптычнага, радзей даўгавата-эліптычнае, па краі нешматлікімі маленькімі зубчыкамі або амаль цэльнакрайняе, радзей з 10-15 зубцамі, ад тонкіх да больш шчыльных.
Суквецці большай часткай 7-кветкавыя, радзей 5- ці 9-кветкавыя; кветкі дыяметрам 3-4 см, духмяныя.
Цвіце ў чэрвені. Плады спеюць у жніўні.
Значэнне і прымяненне
[правіць | правіць зыходнік]Вырошчваецца як дэкаратыўная расліна.
Класіфікацыя
[правіць | правіць зыходнік]Таксанамія
[правіць | правіць зыходнік]Від Жасмін Шрэнка ўваходзіць у род Жасмін (Philadelphus) падсямейства Hydrangeoideae сямейства Hydrangeaceae парадку Кізілакветныя (Cornales).
яшчэ 6 семейств (згодна з Сістэмай APG II) | яшчэ каля 20 родаў | |||||||||||||||
парадак Кізілакветныя | падсямейства Hydrangeoideae | вид Жасмін Шрэнка | ||||||||||||||
аддзел Кветкавыя, ці Пакрытанасенныя | сямейства Hydrangeoideae | род Жасмін | ||||||||||||||
яшчэ 44 парадкі кветкавых раслін (згодна з Сістэмай APG II) |
яшчэ 1 падсямейства, Jamesioideae | яшчэ каля 60 відаў | ||||||||||||||
Зноскі
- ↑ Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
- ↑ Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
- ↑ Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 96. — 160 с. — 2 350 экз.
- ↑ Паводле сайта GRIN (гл. картку расліны).
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Флора СССР. В 30-ти томах / Главный редактор акад. В. Л. Комаров; Редактор тома С. В. Юзепчук. — М.—Л.: Издательство Академии Наук СССР, 1939. — Т. IX. — С. 222—223. — 540 + XIX с. — 5 200 экз.