Закаменскі раён
Закаменскі раён | |||||
---|---|---|---|---|---|
|
|||||
Краіна | Расія | ||||
Статус | раён | ||||
Уваходзіць у | Бурація | ||||
Адміністрацыйны цэнтр | Закаменск | ||||
Дата ўтварэння | 1927 | ||||
Насельніцтва (2006) | 30,5 тыс. чал | ||||
Нацыянальны склад | бураты (63.3%), рускія (31,7%), эвенкі (1,3 %), другие (3,7%) | ||||
Плошча | 15 344 км² | ||||
Часавы пояс | UTC+8 | ||||
Афіцыйны сайт | |||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Закаменскі раён (бур. Захааминай аймаг) — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка і муніцыпальнае ўтварэнне (муніцыпальны раён) у складзе Рэспублікі Бурація Расійскай Федэрацыі.
Адміністрацыйны цэнтр — горад Закаменск.
Геаграфія
[правіць | правіць зыходнік]Закаменскі раён размешчаны на паўднёвым захадзе Бураціі[1]. Мяжуе на поўначы — з Тункінскім раёнам рэспублікі і са Слюдянскім раёнам Іркуцкай вобласці, на паўночным усходзе — з Кабанскім, на ўсходзе — з Джыдзінскім раёнамі Бураціі, на поўдні і захадзе праходзіць дзяржаўная мяжа Расійскай Федэрацыі з Манголіяй. Працягласць тэрыторыі раёна з захаду на ўсход складае 286 км, з поўначы на поўдзень — 148 км[2].
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Закаменскі аймак Бурат-Мангольскай АССР утвораны 26 верасня 1927 года.
24 ліпеня 1942 года ўтвораны рабочы пасёлак Інкур.
29 ліпеня 1959 года цэнтр Закаменскага раёна быў перанесены з сяла Цакір у горад Закаменск.
3 сакавіка 1960 года ў сувязі са скасаваннем Тарэйскага аймака Улекчынскі сельсавет перададзены ў Закаменскі аймак.
1 лютага 1963 года Закаменскі аймак уключаны ў склад Джыдзінскага аймака.
4 сакавіка 1964 года Закаменскі аймак выдзелены са складу Джыдзінскага аймака.
13 студзеня 1965 года рабочы пасёлак Інкур з рэспубліканскага падпарадкавання перададзены ў Закаменскі аймак.
25 лістапада 1966 года рабочы пасёлак Інкур скасаваны.
У кастрычніку 1977 года Закаменскі аймак Бурацкай АССР перайменаваны ў Закаменскі раён.
Насельніцтва
[правіць | правіць зыходнік]Насельніцтва раёна складае 30,5 тыс. чал. (станам на 1 студзеня 2006 г), у тым ліку ў горадзе — 13,1 тыс. чал.; у сёлах і улусах — 17,4 тыс. чал[3].
Нацыянальны склад
[правіць | правіць зыходнік]Асноўны склад жыхароў раёна — закаменскіх буратаў — утварылі выхадцы з Алары, Бохана, Тункі, Джыда, Халха-Манголіі і Джунгарыі.
Населеныя пункты
[правіць | правіць зыходнік]У Закаменскім раёне 27 населеных пунктаў.
- Баянгол
- Бартой
- Бургуй
- Далахай
- Дархінтуй
- Дутулур
- Енгарбой
- Ехэ-Цакір
- Закаменск
- Міхайлашка
- Мыла
- Нурта
- Санага
- Улекчын
- Улентуй
- Усанаўка
- Усць-Бургалтай
- Утата
- Халтасон
- Хамней
- Харацай
- Хасура
- Хужыр
- Хуртага
- Цаган-Морын
- Цакір
- Шара-Азарга
Славутасці
[правіць | правіць зыходнік]- Заказнік Сняжынскі — найбуйнейшы заказнік на тэрыторыі Бураціі (плошча — 238,48 тыс. га). Размешчаны ў цэнтральным Хамар-Дабане ў басейне ракі Снежнай
- Субутуйскія слупы — ля падножжа Субутуйскіх слупоў на паверхню выходзяць мінеральныя воды з гаючымі ўласцівасцямі
- Гара Уран-Душэ — патухлы вулкан
- Лячэбныя крыніцы ў далінах рэк Мулістуй і Субутуй
- Перавал Ундэр Баабай
- Энгарбойскі аршан
- Гара Сайханай Тапхар
- Юхта
Галерэя
[правіць | правіць зыходнік]-
Рака Снежная
-
Санагінскі дацан
-
Рака Джыда
-
Рака Джыда. Выгляд з гары Ундэр-Баабай
-
Аўтадарога Закаменск — Улан-Удэ ў мясцовасці Юхта
Зноскі
- ↑ БУРЯ́ТИЯ Архівавана 15 чэрвеня 2022.
- ↑ Закаменский район
- ↑ Закаменский район