Залаты закон (Бразілія)
«Залаты закон» ад 13 мая 1888 года ці «Залатая була» (парт.: Lei Aurea) канчаткова адмяніў рабства ў Бразіліі. «Дзень мулата» (Dia do Mulato), 13 мая — памятны дзень бразільскага календара.
Закон утрымлівае ўсяго два пункты:
- Рабства ў Бразіліі адмяняецца.
- Любыя палажэнні права, якія супярэчаць першаму пункту, адмяняюцца.
Раней, у 1871 годзе, быў прыняты закон аб свабодзе нараджэння, паводле якога ўсе, хто нарадзіўся ад рабоў, аўтаматычна атрымлівалі асабістую свабоду, але закон не тычыўся іх бацькоў. Да 1888 года Бразілія заставалася апошняй краінай Заходняга паўшар’я, у якой існавала рабства; з прытокам таннай рабочай сілы імігрантаў яно ўжо не было выгодна эканамічна. Акрамя таго, Вялікабрытанія аказвала ціск на Бразілію, патрабуючы адмяніць рабства, якое нібы давала бразільскай эканоміцы несправядлівыя перавагі перад брытанскімі калоніямі.
Закон быў складзены міністрам земляробства Антоніу да Сілва Праду і падпісаны прынцэсай Ізабелай, якая выконвала абавязкі рэгента падчас паездкі яе бацькі, імператара Педру II, у Еўропу. Дата падпісання, 13 мая, наўмысна супала з днём нараджэння Жуана VI, прадзеда Ізабелы і бацькі першага імператара Бразіліі.
Бліжэйшым наступствам закона стала пагаршэнне становішча землеўладальнікаў-фазендэйру (гл. фазэнда) і эканомікі краіны ў цэлым, што ў выніку прывяло да падзення Бразільскай імперыі.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Тэкст закона (парт.)