Зборная КНДР па футболе
Паўночная Карэя | |||
---|---|---|---|
Мянушкі | Чхаліма | ||
Канфедэрацыя | АФК (Азія) | ||
Федэрацыя | Асацыяцыя футбола КНДР | ||
Галоўны трэнер | Кім Ён Джун | ||
Капітан | Ры Мён Гук | ||
Найбольшая колькасць гульняў | Ры Мён Гук (104) | ||
Найлепшы бамбардзір | Ён Іль Гван (21) | ||
Хатні стадыён | 1 мая | ||
Код ФІФА | PRK | ||
|
|||
Рэйтынг ФІФА | |||
Дзеючы | 114 ▲18 (23 лістапада 2017)[1] | ||
Найвышэйшы | 57 (лістапад 1993) | ||
Найніжэйшы | 181 (кастрычнік—лістапад 1998) | ||
Першая гульня | |||
Кітай 0:1 КНДР (Пекін, Кітай; 7 кастрычніка 1956) |
|||
Самая буйная перамога | |||
КНДР 21:0 Гуам (Тайбэй, Тайвань; 11 сакавіка 2005) |
|||
Самае буйное паражэнне | |||
Партугалія 7:0 КНДР (Кейптаўн, ПАР; 21 чэрвеня 2010) |
|||
Чэмпіянат свету | |||
Колькасць удзелаў | 2 (Упершыню 1966) | ||
Найлепшы вынік | Чвэрцьфінал (1966) | ||
Кубак Азіі | |||
Колькасць удзелаў | 5 (Упершыню 1980) | ||
Найлепшы вынік | 4 месца (1980) |
Зборная КНДР па футболе — нацыянальная футбольная каманда, якая прадстаўляе Паўночную Карэю на міжнародных турнірах. Удзельнік двух чэмпіянатаў свету (1966, 2010). Хатнія матчы праводзіць на стадыёне Першага мая, які з’яўляецца самым вялікім па змяшчальнасці ў свеце.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Чэмпіянат свету 1966
[правіць | правіць зыходнік]Годам славы паўночнакарэйскай зборнай стаў 1966 год, калі КНДР удзельнічала ў чэмпіянаце свету па футболе ў Англіі і, на здзіўленне многіх, выйшла ў чвэрцьфінал, хоць у камандзе гулялі непрафесіяналы. На групавым этапе «Чхаліма» спачатку пацярпела паражэнне ад Савецкага Саюза (0:3), затым згуляла ўнічыю са зборнай Чылі (1:1) і, нарэшце, у апошнім матчы атрымала сенсацыйную перамогу над італьянцамі — з лікам 1:0, якая ў іх супернікаў увайшла ў гісторыю самых цяжкіх паражэнняў «скуадры адзуры». У чвэрцьфінале карэйцы сустрэліся з камандай Партугаліі і здзівілі заўзятараў, якія сабраліся на стадыёне ў Ліверпулі, трыма галамі, якія былі забіты ў браму партугальцаў на працягу першых 24 хвілін сустрэчы. Матч, аднак, скончыўся паражэннем зборнай КНДР з лікам 3:5. Па звестках прэсы, сведкаў і ўдзельнікаў падзей, усе члены каманды, акрамя футбаліста Пак Ду Іка пасля гэтага паражэння былі сасланыя ў канцлагеры, сам Пак адмаўляе гэту інфармацыю. У 2002 годзе брытанскі рэжысёр Даніэль Гордан стварыў дакументальны фільм «Гульня іх жыццяў», дзе распавёў пра лёсы сямі членаў той паўночнакарэйскай зборнай.
Выхад паўночнакарэйцаў у плэй-оф чэмпіянату свету стаў першым сур’ёзным поспехам для азіяцкіх зборных: да гэтага ніводная нацыянальная каманда Азіі не пераадольвала групавой бар’ер мундыялю.
Зборная КНДР на найбуйнейшых міжнародных турнірах
[правіць | правіць зыходнік]Чэмпіянат свету
[правіць | правіць зыходнік]- 1930—1962 — не ўдзельнічала
- 1966 — Чвэрцьфінал
- 1970—1994 — не прайшла кваліфікацыю
- 1998—2002 — не ўдзельнічала
- 2006 — не прайшла кваліфікацыю
- 2010 — групавы этап
- 2014—2018 — не прайшла кваліфікацыю
Алімпійскія гульні
[правіць | правіць зыходнік]- 1900—1960 — не ўдзельнічала
- 1964 — знялася з турніру
- 1968—1972 — не прайшла кваліфікацыю
- 1976 — Чвэрцьфінал
- 1980 — не прайшла кваліфікацыю
- 1984—1988 — не ўдзельнічала
- 1992 — не прайшла кваліфікацыю
- 1996 — не ўдзельнічала
- 2000—2016 — не прайшла кваліфікацыю
Кубак Азіі
[правіць | правіць зыходнік]- 1956—1972 — не ўдзельнічала
- 1972 — не прайшла кваліфікацыю
- 1980 — 4 месца
- 1984 — не ўдзельнічала
- 1988 — не прайшла кваліфікацыю
- 1992 — групавы этап
- 1996 — не ўдзельнічала
- 2000—2007 — не прайшла кваліфікацыю
- 2011 — групавы этап
- 2015 — групавы этап
- 2019 — групавы этап
Кубак выкліку АФК
[правіць | правіць зыходнік]- 2006 — не ўдзельнічала
- 2008 — 3 месца
- 2010 — Пераможца
- 2012 — Пераможца
- 2014 — не ўдзельнічала
Азіяцкія гульні
[правіць | правіць зыходнік]- 1951—1970 — не ўдзельнічала
- 1974 — 4 месца
- 1978 — Чэмпіён
- 1982 — 4 месца
- 1986 — не ўдзельнічала
- 1990 — 2 месца
- 1994 — не ўдзельнічала
- 1998 — групавы этап
- 2002 — Чвэрцьфінал
- 2006 — Чвэрцьфінал
- 2010 — Чвэрцьфінал
- 2014 — 2 месца
- 2018 — Чвэрцьфінал
Зноскі
- ↑ Men's Ranking — FIFA, 2017. Праверана 25 лістапада 2017.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Зборная КНДР на сайце ФІФА Архівавана 18 чэрвеня 2018. (англ.)