Перайсці да зместу

Зоя Аляксандраўна Белая

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Зоя Аляксандраўна Белая
Дата нараджэння 18 мая 1924(1924-05-18)
Месца нараджэння
Дата смерці 19 лістапада 1992(1992-11-19) (68 гадоў)
Месца смерці
Грамадзянства
Месца працы
Прафесія спявачка, радыёвядучы
Узнагароды
Заслужаны артыст РСФСР

Зоя Аляксандраўна Белая (18 мая 1924, Глуск — 19 лістапада 1992, Масква) — заслужаная артыстка Расіі. Артыстка Маскоўскага тэатра аперэты.

У 1931 годзе бацькі пераехалі ў Маскву. Закончыла сярэднюю школу. У 1941—1943 гадах працавала ў эвакуацыйным шпіталі медсястрой. Потым вучылася ў студыі пры Маскоўскім тэатры аперэты.

Першая выканаўца галоўных роляў у многіх савецкіх аперэтах, стварыла запамінальныя жаночыя вобразы. Для яе спецыяльна пісалі вакальныя партыі кампазітары Ю. Мілюцін, Ц. Хрэннікаў, І. Дунаеўскі.

  • Белая Зоя Аляксандраўна // Памяць. Гіст.-дакументальная хроніка Глускага р-на — Мн., 1999. — С. 565.
  • Голубая мечта Зои Белой // Сандомирский Н. Отложенный портрет. — Мозырь, 2000. — С. 24.
  • Матусевіч Т. Талент іскрысты і абаяльны (З. А. Белая) // Радзіма. — 1997. — 17 верасня. — С. 3.