Зямля Ізраільская
Зямля Ізраільская | |
---|---|
іўр.: ארץ ישראל | |
Названа ад | Якаў, патрыярх |
Кантынент | Азія |
Краіна | |
Часавы пояс | UTC+2 |
Месцазнаходжанне | |
Знаходзіцца на беразе вадаёма | Левантыйскае мора, Тыверыядскае возера, Мёртвае мора, Акабскі заліў, Рака Іардан і Міжземнае мора |
Знаходзіцца ў межах геаграфічнага аб’екта | Урадлівы паўмесяц |
Вывучаецца ў | Land of palestine Studies and Archaeology[d] |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Зямля́ Ізра́ільская (іўр.: אֶרֶץ יִשְׂרָאֵל [Э́рец-Ісраэ́ль]), зямля́ абетаваная, або зямля запаветная — паводле Бібліі, уся Палесціна, заселеная рознымі хананейскімі плямёнамі і філістымлянамі, якую Бог абяцаў навечна аддаць толькі свайму абранаму народу — яўрэям[1].
У Пяцікніжжы (Ліч. 34:1-12) — тэрыторыя паміж ракой Іардан і Міжземным морам называецца Ханаан, «зямля, дзе цячэ малако і мёд», зямлі сямі народаў (з поўным або няпоўным пералікам), нярэдка па кантэксце проста «гэтая зямля». Паўночная мяжа — крыху поўночней сучаснай ізраільскай, па рацэ Літанія, хоць думкі сярэднявечных каментатараў пра пэўныя межы разыходзяцца. Назва «зямля Ізраільская» ўпершыню сустракаецца ў Бібліі (1Цар. 13:19) і шмат разоў сустракаецца ў прарока Езекііля і ў пазнейшых крыніцах.
Зноскі
- ↑ Скарына Ф. Творы: Прадмовы, сказанні, пасляслоўі, акафісты, пасхалія / Уступ. арт., падрыхт. тэкстаў, камент., слоўнік А. Ф. Коршунава, паказальнікі А. Ф. Коршунава, В. А. Чамярыцкага. — Мн.: Навука і тэхніка, 1990. — С. 150. — 207 с.: іл. ISBN 5-343-00151-3.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Скарына Ф. Творы: Прадмовы, сказанні, пасляслоўі, акафісты, пасхалія / Уступ. арт., падрыхт. тэкстаў, камент., слоўнік А. Ф. Коршунава, паказальнікі А. Ф. Коршунава, В. А. Чамярыцкага. — Мн.: Навука і тэхніка, 1990. — С. 150. — 207 с.: іл. ISBN 5-343-00151-3.