Зімовы сад
Зімовы сад (ням.: Wintergarten; фр.: jardin d'hiverjardin d'hiver) — ацяплянае памяшканне з натуральным асвятленнем, прызначанае для размяшчэння экзатычных і незімастойкіх, а таксама пакаёвых раслін. Зімовы сад звычайна ўяўляе сабой зашклёнае памяшканне з металічным, алюмініевым, драўляным каркасам або веранду як працяг гасцінай.
Як частка дома, абароненая ад ветру і дажджу шкленнем, зімовы сад увайшоў у моду ўслед за тэхнічным укараненнем хатняга ацяплення, у еўрапейскіх загарадных сядзібах XIX стагоддзя — для размяшчэння на зімовы час садовых пальмаў. У цяперашні час памяшканне, як пераходнае паміж домам і садам, выкарыстоўваецца для адпачынку сям'і c відам на сад або парк.
Зімовы сад не варта блытаць з цяпліцай, якая знаходзіцца па-за домам і прызначана для вырошчвання раслін.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Словарь Ушакова.
- Ожегов С. И. Словарь русского языка. — М.: Русский язык, 1986. — 798 с.
- Дубынин Н. В. Балкон или лоджия? // Жилищное строительство. — 2007 г. — № 7. — С. 25 — 28, ил.