Перайсці да зместу

Кабрэра

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Кабрэра
ісп. Cabrera
Выгляд з космасу
Выгляд з космасу
Характарыстыкі
Плошча15,69 км²
Насельніцтва0 чал.
Размяшчэнне
39°08′19″ пн. ш. 02°56′25″ у. д.HGЯO
АкваторыяМіжземнае мора
Краіна
Кабрэра (Іспанія)
Кабрэра
Кабрэра
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Кабрэ́ра (ісп.: Cabrera) — востраў на захадзе Міжземнага мора, частка Балеарскага архіпелага. Уваходзіць у склад Іспаніі. Агульная плошча - 15,69 км². Сталага насельніцтва няма.

Кабрэра месціцца за 14 км на поўдзень ад вострава Мальёрка. Уяўляе сабою вяршыню падводнага падняцця, сфарміраванага ў кайназоі. У ледавіковы перыяд была злучана з Мальёркай. Берагавая лінія рассечана некалькімі глыбокімі залівамі. Паверхня ўзгорыстая, складзеная вапнякамі, мергелямі і даламітамі. Найвышэйшы пункт — 172 м.

На поўнач ад Кабрэры вылучаюцца больш дробныя астравы і скалы. Найбольшы з іх Ілья-дэс-Конільс мае плошчу ўсяго 1,4 км².

Клімат міжземнаморскі засушлівы, улетку вельмі спякотны з-за сталых паўднёвых вятроў.

Значная частка вострава Кабрэра пакрыта гаямі з хвояў, ядлоўцаў, самшытаў, аліў, ксерафітных хмызнякоў. На схілах пагоркаў — зараснікі балеарскага куравая, святаянніка, шмат макаў. На востраве знойдзена 22 віды раслінэндэмікаў Балеарскага архіпелага.

Наземная фаўна прадстаўлена яшчаркамі і шматлікімі птушкамі, у тым ліку сапсанам, скапой, бакланамі, буравеснікамі. Берагі наведваюць цюлені-манахі.

Для аховы прыроды вострава і навакольных вод 29 красавіка 1991 г. быў створаны нацыянальны парк Кабрэра. Яго агульная плошча — 90 800,52 га (89 482,52 га — марскія, 1 318 га — наземныя).

Кабрэра наведавалася людзьмі з часоў неаліту. Старажытныя мараплаўцы завезлі сюды коз для палявання. Ад гэтых жывёл пайшла сучасная назва вострава. Лічыцца, што каля яго ўзбярэжжа нарадзіўся Ганібал. У VI ст. ён быў населены хрысціянскімі манахамі.

У XIV ст. каралі Мальёркі ўзвялі на востраве крэпасць для аховы ад піратаў. У 1530 г. яна была захоплена Хайрадзінам Барбаросам і выкарыстоўвалася для нападаў на Балеарскія астравы. Падчас Напалеонаўскіх войн востраў выкарыстоўваўся іспанцамі і брытанцамі выкарыстоўваўся для ўтрымання палонных французаў.

У гады грамадзянскай вайны ў Іспаніі на Кабрэры знаходзіўся невялікі гарнізон прыхільнікаў Ф. Франка. У 1936 г. востраў на кароткі перыяд быў захоплены рэспубліканцамі, якія прыбылі сюды на падводных лодках.

У 1991 г. Кабрэра ўключана ў скад аднайменнага нацыянальнага парка. Востраў не мае сталага насельніцва, аднак наведваецца турыстамі.