Камп’ень
Горад
| ||||||||||||||||||||||||||||||
Камп’е́нь (фр.: Compiègne [kɔ̃pjɛɲ], пікард.: Compiène), — горад на поўначы Францыі, рэгіён О-дэ-Франс, дэпартамент Уаза. Цэнтр аднайменнай акругі. Размешчаны за 65 км на паўднёвы ўсход ад Ам’ена і за 71 км на паўночны ўсход ад Парыжа, за 11 км ад аўтамагістралі А1 «Поўнач». Праз горад працякае рака Уаза. Каля горада вялікі Камп’енскі лес.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Узнік на месцы рымскага паселішча Кампендыум (лац.: Compendium). Меркавана пры Хлодвігу I пабудаваны драўляны палац, які пасля часта служыў рэзідэнцыяй франкскіх каралёў. У 870-я гг. па загадзе Карла II Лысага пабудаваны новы палац, разбураны ў 978 годзе. У 888 годзе ў Камп’ені каранаваны першы прадстаўнік дынастыі Капетынгаў на французскім троне — граф Эд Парыжскі. У 1153 годзе Камп’ень атрымаў гарадскія правы. 23 мая 1430 года каля Камп’еня бургундцы захапілі ў палон Жанну д’Арк. 18-21 верасня 1901 года ў замку спыняліся расійскі імператар Мікалай II з імператрыцай. У 1918 годзе каля Камп’еня заключаны дагавор паміж Германіяй і дзяржавамі Антанты (Першае камп’енскае перамір’е), у 1940 — паміж Германіяй і французскім урадам А. Петэна (Другое камп’енскае перамір’е). У 1941—1944 гадах у Камп’ені існаваў перасыльны лагер і лагер для інтэрнаваных[4].
Славутасці
[правіць | правіць зыходнік]Галоўная славутасць горада — Камп’енскі замак у стылі класіцызму (будаваўся з 1370-х гг.), аздоблены пад імператарскі палац пры Напалеоне I. Музеі: экіпажаў і турызму (заснаваны ў 1927), Другой імперыі і імператрыцы (1953). Да замка прылягае т.з. Камп’енскі лес з «Малым паркам», прамой алеяй, альтанкай Марыі Луізы («зялёны тунэль»), дарогай, якая вядзе да паляўнічага доміка імператрыцы Яўгеніі (сяр. 19 ст.); у в. Сен-Жан-о-Буа знаходзіцца ўмацаваная гатычная царква бенедыкцінскага абацтва (13 ст.)[4].
У старой частцы Камп’еня, размешчанай на левым беразе Уазы, захаваліся: руіны гарадскіх умацаванняў (кан. 12-17 стст.) з брамай капліцы (1552, арх. Ф. Дэлорм), раманская царква Сен-П’ер-дэ-Мінім (12 ст.), руіны бенедыкцінскага абацтва Сен-Карней (13-14 стст., заснавана Карлам II Лысым у 876 як абацтва Нотр-Дам з капэлай, пабудаванай па прыкладзе Ахенскай капэлы да 877; у 9-10 стст. тут каранаваліся французскія каралі, некаторыя з іх пахаваны ў абацтве; разбурана ў 1822 і 1940), вежа Жанны д’Арк (рэшткі каралеўскага данжона 12 ст.), багадзельня Св. Мікалая (13 ст., капліца 17 ст.), гатычныя цэрквы Св. Антонія (13-16 стст.), Св. Якава (13-18 стст.) і Ратуша з гадзіннікавай вежай (пач. 16 ст., цяпер Гістарычны музей статуэтак); фахверкавыя дамы 15-16 стст., былы каралеўскія стайні (1738, з 1876 — Нацыянальная школа верхавой язды), Старая саляная крама (партал 1784, арх. К. Н. Леду). Помнік Жанне д’Арк (1880, скульптар Э. Леру)[4].
-
Фахверкавыя дамы
Каля Камп’еня, на поўдзень і паўднёвы ўсход: у с. Шампліё — руіны гала-рымскіх тэрм, храма і тэатра (2 ст.); у в. Мар’енваль — протаготычная царква Нотр-Дам (сяр. 11 ст., рэберная скляпенні хораў, 1122, — адны з першых у Францыі); у г. Крэпі-ан-Валуа — замак герцагаў Валуа (12-13 стст.); у в. П’ерфон — замак (кан. 14 — пач. 15 стст., адноўлены ў 1857—1870 як рэзідэнцыя Напалеона III арх. Э. Э. Віяле-ле-Дзюкам). У в. Сен-Жан-о-Буа знаходзіцца ўмацаваная гатычная царква бенедыкцінскага абацтва (13 ст.)[4].
Культура
[правіць | правіць зыходнік]Музей Антуана Віўнеля (археалагічны збор і калекцыя мастацтва ад Сярэднявечча да 19 ст.). Французскі музычны тэатр (будынак 1867-70, арх. Г. А. Анселе)[4].
Адукацыя
[правіць | правіць зыходнік]Камп’енскі тэхналагічны ўніверсітэт (1972)[4].
Эканоміка
[правіць | правіць зыходнік]Прадпрыемствы харчовай, хімічнай прамысловасці, машынабудавання[4].
Дэмаграфія
[правіць | правіць зыходнік]Дынаміка колькасці насельніцтва, чал.
Вядомыя ўраджэнцы і жыхары
[правіць | правіць зыходнік]- Даніэль Буланжэ, французскі пісьменнік
Гарады-пабрацімы
[правіць | правіць зыходнік]- Юі, Бельгія (1959)
- Арона, Італія (1962)
- Ландсгут, Германія (1962)
- Віяндэн, Люксембург (1964)
- Беры-Сент-Эдмундс, Вялікабрытанія (1967)
- Кір’ят-Тывон, Ізраіль (1988)
- Сіракава, Японія (1988)
- Ролі, ЗША (1989)
- Эльблёнг, Польшча (2002)
- Гімарайнш, Партугалія (2006)
Зноскі
- ↑ а б в г база даных аб французскіх камунах — Institut national de l'information géographique et forestière, 2015.
- ↑ Sandre
- ↑ Sandre
- ↑ а б в г д е ё Компьень // Большая российская энциклопедия : [в 35 т.] / гл. ред. Ю. С. Осипов. — М. : Большая Российская энциклопедия, 2004—2017.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Caplain A. L’abbaye Saint-Corneille de Compiègne, sa restauration. Compiègne, 1930;
- Moulin J.-M. Le château de Compiègne. P., 1987; Histoire de Compiègne. Dunkerque, 1988;
- Callais F., Bonnet-Laborderie Ph. Compiègne et son patrimoine: la ville et la forêt. Beauvais, 1993.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Камп’ень