Канарскі еўрапейскі ўніверсітэт
Выгляд
Канарскі еўрапейскі ўніверсітэт | |
---|---|
ісп.: Universidad Europea de Canarias | |
Арыгінальная назва | ісп.: Universidad Europea de Canarias |
Заснаваны | 2012 |
Краіна | |
Размяшчэнне | Ла-Оратава |
Сайт | universidadeuropea.com/c… |
Канарскі еўрапейскі ўніверсітэт (ісп.: Universidad Europea de Canarias) — іспанская прыватная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам універсітэта з сядзібай у горадзе Ла-Оратава на востраве Тэнэрыфэ (Канарскія астравы).
Універсітэт пачаў дзейнасць у 2012 годзе, прапаноўваючы: пяць праграм бакалаўрыяту (менеджмент і стварэнне бізнесу; маркетынг і камерцыйны менеджмент; міжнародны менеджмент турыстычных і забаўляльных кампаній; рэкламныя камунікацыі; асновы архітэктуры) і тры праграмы магістратуры (дзелавое адміністраванне; аднаўляльныя крыніцы энергіі; надзвычайныя сітуацыі, хуткая і неадкладная дапамога).
Зноскі
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы пакуль няма медыяфайлаў па тэме, але Вы можаце загрузіць іх
- Афіцыйная інтэрнэт-старонка ўстановы