Перайсці да зместу

Канасамент

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Узор французскага канасамента

Канасаментдакумент, які выдаецца грузаперавозчыкам грузаўладальніку. Пацвярджае права ўласнасці на адгружаны тавар.

У гандлёвым абарачэнні канасамент — найважнейшы юрыдычны дакумент, які засведчвае наяўнасць дагавора перавозкі і канкрэтызуе ўмовы гэтага дагавора.

Канасамент з'яўляецца каштоўнай паперай, якая перадаецца па правілах перадачы каштоўных папер (імянны, ордарны канасамент альбо канасамент на прад'яўніка) і раўназначная перадачы грузу. Застрахаваны канасамент уключае таксама страхавы поліс.

Канасамент мусіць уключаць наступныя звесткі:

  • перавозчык і месца яго знаходжання
  • порт пагрузкі згодна з дагаворам, дата прыёмкі грузу перавозчыкам
  • адпраўшчык, месца яго знаходжання
  • порт прызначэння згодна з дагаворам
  • атрымальнік, калі такі пазначаны ў дагаворы
  • найменне грузу, неабходныя для ідэнтыфікацыі грузу маркіроўкі, аб'ём ці колькасць грузу
  • знешні стан грузу і яго ўпакоўка
  • фрахт, які мусіць заплаціць атрымальнік
  • колькасць арыгіналаў канасаменту, калі іх больш, чым адзін
  • подпіс перавозчыка ці асобы, што дзейнічае ад яго імя

Па пагадненні паміж бакамі ў канасамент могуць быць уключаныя іншыя дадзеныя.

Канасамент, падпісаны капітанам караблю, лічыцца падпісаным ад імя перавозчыка. Пасля таго, як груз палгружаны на карабель, перавозчык па патрабаванні адпраўшчыка аддае яму бартавы канасамент, у якім дадаткова пазначаецца, што груз знаходзіцца на борце канкрэтнага карабля ці караблёў, а таксама дата ці даты пагрузкі.

  • Wieske, Transportrecht schnell erfasst, 2. Aufl., Berlin Heidelberg 2008 [Verlag: Springer], ISBN 978-3-540-73788-9