Перайсці да зместу

Кандаа

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Кандаа
в’етн. Côn Đảo
Характарыстыкі
Колькасць астравоў16 
Найбуйнейшы востраўвостраў Кансон 
Агульная плошча75,15 км²
Найвышэйшы пункт2 001 м
Насельніцтва6 000 чал. (2010)
Шчыльнасць насельніцтва79,84 чал./км²
Размяшчэнне
8°41′35″ пн. ш. 106°36′34″ у. д.HGЯO
АкваторыяЦіхі акіян
Краіна
Кандаа (В'етнам)
Кандаа
Кандаа
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Канда́а (в’етн.: Côn Đảo) — архіпелаг на поўдні В’етнама. Уключае 16 астравоў агульнай плошчай 75,15 км². Насельніцтва (2010 г.) — 6 000 чал.

Геаграфія і прырода

[правіць | правіць зыходнік]

16 астравоў Кандаа знаходзяцца на поўдні В’етнама прыкладна ў 82 км на паўднёвы ўсход ад дэльты ракі Меконг. Самы вялікі востраў Кансон займае плошчу 51,52 км². Астравы маюць вулканічнае паходжанне, пакрыты высокімі гарамі. Найвышэйшы пункт (гара Святога Крыжа на востраве Кансон) — 2001 м.

Клімат трапічны пасатны. З мая да лістапада цягнецца сезон мусонаў, сухі сезон — са снежня да красавіка. Сярэднегадавая тэмпература — +26,9 °C.

На схілах гор захаваліся трапічныя лясы. Усяго налічваецца 882 віды лясных раслін. На берагах размножваюцца марскія чарапахі. На сушы гняздуе шмат птушак. Адзіны эндэмічны від — невялікая лясная яшчарка. Для захавання прыроды астравоў Кандаа ў 1984 г. быў створаны нацыянальны парк.

Да XVIII ст. архіпелаг Кандаа фармальна ўваходзіў у склад кхмерскай дзяржавы. Лічыцца, што ў 1294 г. каля аднаго з астравоў праплываў Марка Пола. На астравах таксама спыняліся рыбакі і гандляры з Малайзіі, дзяржавы Чампа і В’етнама. Сучасная назва паходзіць ад аўстранезійскага слова Кундур (літаральна «патаемны»).

У 17021704 гг. тут існавала факторыя Англійскай Ост-Індскай кампаніі. Яна была разрабавана ў выніку паўстання наёмных салдат з Сулавесі, а сам архіпелаг трапіў у склад В’етнама.

Згодна Сайгонскаму дагавору 1862 г., архіпелаг быў захоплены Францыяй. На ім дзейнічала турма для выхадцаў з Індакітая, у якой да сярэдзіны XX ст. памерла каля 20 тысяч вязняў.

У 1955 г. архіпелаг далучаны да В’етнама.

Астравы злучаны марскім і авіяцыйным транспартам з астатняй тэрыторыяй В’етнама. Асноўнымі галінамі эканомікі з’яўляюцца турызм і звязаная з ім сфера абслугоўвання. Берагі Кандаа папулярны сярод прыхільнікаў дайвінгу.