Канецпаль
Выгляд
Горад
| ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Канецпаль[1] (польск.: Koniecpol) — горад на поўдні Польшчы. Размешчаны за 200 км на паўднёвы захад ад Варшавы і за 50 км на ўсход ад цэнтра Чэнстаховы. Уваходзіць у склад Чэнстахоўскага павета Сілезскага ваяводства, сядзіба вяскова-гарадской гміны Канецпаль. Чыгуначная станцыя. Займае плошчу 36,52 км². Насельніцтва 6 тыс. чалавек.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Першапачатковая назва паселішча — Наваполе. З Канецпаля паходзіць магнацкі род Канецпольскіх. Ян Канецпольскі быў канцлерам пры карале і вялікім князе Ягайле і атрымаў для паселішча гарадскія правы ў 1443 годзе. Станіслаў Канецпольскі (1591—1646), кашталян кракаўскі і гетман вялікі каронны, пабудаваў тут у 1642 годзе касцёл.
Зноскі
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Канецпаль