Перайсці да зместу

Канстанцін Аляксеевіч Каровін

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Канстанцін Аляксеевіч Каровін
Фатаграфія
Дата нараджэння 5 снежня 1861(1861-12-05)[1]
Месца нараджэння
Дата смерці 11 верасня 1939(1939-09-11)[3][4][…] (77 гадоў)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Род дзейнасці мастак, тэатральны дызайнер, сцэнограф
Жанр пейзаж і нацюрморт
Вучоба
Мастацкі кірунак імпрэсіянізм
Уплыў Аляксей Саўрасаў[d]
Уплыў на Léopold Survage[d], Victor Kolenda[d], Rūdolfs Kronbergs[d], Q85995140?, Ілья Іванавіч Машкоў[5] і Petro Konovskyi[d]
Узнагароды
ордэн Святога Станіслава 3 ступені кавалер ордэна Ганаровага Легіёна
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Канстанцін Аляксеевіч Каровін (23 лістапада (5 снежня) 1861, Масква — 11 верасня 1939, Парыж) — рускі жывапісец, тэатральны мастак, педагог і пісьменнік. Акадэмік жывапісу (з 1905 г.). Галоўны дэкаратар і мастак маскоўскіх тэатраў (з 1910 г.).

Нарадзіўся ў Маскве ў Дурным зав. каля Таганскай плошчы. Паходзіў з заможнай купецкай сям’і. Дзед — купец першай гільдыі Міхаіл Емяльянавіч Каровін. Пасля банкруцтва бацькі ў малалецтве пераехаў у Вялікія Мыцішчы, дзе адбылося яго першае знаёмства з маляваннем. У трынаццаць гадоў Канстанцін паступіў на архітэктурнае аддзяленне Маскоўскага вучылішча жывапісу, разьбярства і дойлідства, праз год перайшоў на аддзяленне жывапісу. Вучыўся ў Аляксея Саўрасава, Васіля Паленава і Васіля Пярова.

Для завяршэння адукацыі Каровін паехаў у Санкт-Пецярбург і паступіў у Акадэмію мастацтваў, але праз тры месяцы сышоў адтуль, расчараваўшыся ў метадах выкладання.

Наведаў Парыж у 1887, 1892 і 1893 гадах, дзе пазнаёміўся з імпрэсіянізмам.

У 1896 годзе Канстанцін Каровін аформіў павільён «Крайняя Поўнач», пабудаваны па яго праекце на кірмашы ў Ніжнім Ноўгарадзе.

Удзельнічаў у афармленні расійскай экспазіцыі на Сусветнай выставе ў Парыжы (1900), дзе выступіў як архітэктар (спраектаваў будынак саматужнага аддзела) і як аўтар экспазіцыі выканаў 31 дэкаратыўнае пано (захоўваюцца ў ДРМ, Санкт-Пецярбург). Удастоены двух залатых і сямі сярэбраных медалёў выставы і ордэна Ганаровага легіёна.

1. The Fine Art Archive — 2003. Праверана 1 красавіка 2021.

2. а б Коровин Константин Алексеевич // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.

3. Коровин Константин Алексеевич // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 27 верасня 2015.

4. Konstantin Alexeevich Korovin

5. Машков // Ломбард — Мезитол — 1974. — Т. 15. — С. 540.