Карай Грос (венг.: Grósz Károly, 1 жніўня1930, Мішкальц — 7 студзеня1996, Гёдзёллё) — венгерскі партыйны, палітычны і дзяржаўны дзеяч, член Венгерскай сацыялістычнай рабочай партыі, ініцыятар рэформ 1980-х гадоў, у 1989 годзе — лідар кансерватыўнага крыла ВСРП. Старшыня Савета Міністраў Венгерскай Народнай Рэспублікі 25 чэрвеня 1987 года — 23 лістапада 1988 года, Генеральны сакратар Венгерскай сацыялістычнай рабочай партыі 22 мая 1988 года — 7 кастрычніка 1989 года.