Перайсці да зместу

Каралеўства Валенсія

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Гістарычная дзяржава
Каралеўства Валенсія
Герб
Герб
1238 — 29 чэрвеня 1707

Сталіца
Мова(ы) сярэдневяковая арагонская мова[d] і Old Catalan[d]
Форма кіравання манархія
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы
Каралеўства Валенсія падчас Рэканкісты (адценні карычневага) і далучэнні да іспанскага рэгіёна XIX ст. (зялёны колер)

Каралеўства Валенсія (катал.: Regne de València, ісп.: Reino de Valencia) — адна са складовых частак арагонскай кароны, а пасля арагонска-кастыльскай уніі канца XV стагоддзя — іспанскай манархіі. Цэнтр — горад Валенсія.

Каралеўства Валенсія было створана на тэрыторыі былой тайфы Валенсія каралём Арагона Хаймэ I, які адваяваў горад Валенсію ў арабаў падчас Рэканкісты 9 кастрычніка 1238 года.

На працягу XIII стагоддзя тэрыторыя каралеўства расла па меры арагонскіх заваяванняў і памежных дагавораў з Кастыліяй.

Пры іспанскіх Габсбургах каралеўства захоўвалася як юрыдычна самастойная адзінка, існавала пасада віцэ-караля Валенсіі. Да пачатку XVII стагоддзя на тэрыторыі каралеўства захоўвалася значнае насельніцтва арабскага паходжання, выгнанае пры Філіпе III.

Каралеўства Валенсія разам з шэрагам іншых самастойных адзінак іспанскай кароны было скасавана першым каралём Іспаніі з дынастыі Бурбонаў Філіпам V у 1707 годзе.

У наш час тэрыторыя былога каралеўства Валенсія прыкладна адпавядае межам аўтаномнай супольнасці Валенсія.

Зноскі