Каралеўства Фрызія
Каралеўства | |
Фрызскае каралеўства | |
---|---|
Magna Frisia, Fryske Ryk | |
|
|
|
|
Сталіца | Дорэстад, Утрэхт і іншыя |
Мова(ы) | Старажытнафрызская мова |
Афіцыйная мова | старажытнафрызская мова[d] |
Рэлігія | Германская міфалогія |
Грашовая адзінка | Скіт[1] |
Плошча | 50.000 км² |
Форма кіравання | Манархія |
Кароль Фрызаў | |
• 678 | Альдгісл |
• 680—719 | Радбод |
• 719–734 | Попа |
Фрызскае каралеўства (лац.: Magna Frisia) — каралеўства на тэрыторыі Нідэрландаў і паўночнай Германіі, якое ўтварылася прыблізна ў 500-я гг. н.э. Фрызскае каралеўства было заваявана Франкскай дзяржавай пасля бітвы пры Борне (734).
Вялікае перасяленне народаў
[правіць | правіць зыходнік]Падчас вялікага перасялення народаў фрызы абгрунтаваліся на поўначы і захадзе Ніжніх зямель[2]. Да гэтага перыяду адносіцца меркаванае кіраванне караля Аўдульфа. Фрызы складаліся з плямёнаў са свабоднымі сувязямі, засяроджанымі на ваенных фарміраваннях, але без моцнай цэнтральнай улады. У другой палове VII стагоддзі Фрызскае каралеўства дасягнула свайго максімальнага пашырэння.
Гісторыя войнаў
[правіць | правіць зыходнік]Тытул фрызскіх кіраўнікоў невядомы. Франкскія крыніцы называюць іх герцагамі. Іншыя крыніцы часта называюць іх каралямі. У пісьмовых крыніцах паведамляецца толькі пра трох кіраўнікоў.
Падчас кіравання караля Альдгісла ў фрызаў завязаўся канфлікт з франкскім маярдомам Эбраінам на старых рымскіх умацаваных межах. Альдгісл мог трымаць франкаў з іх арміяй на адлегласці. У 678 годзе ён аказаў гасціннасць англійскаму біскупу Вілфрыда Ёркскага, які таксама адмоўна адносіўся да франкаў.
У кіраванне Радбада ход войны разгортваўся на карысць франкаў: у 690 франкі перамаглі ў бітве за Дорэстад пад правадырствам маярдома Піпіна Герыстальскага.[3] Хоць не ўсе наступствы гэтай бітвы ясныя, Дорэстад стаў ізноў франкскім горадам, гэтак жа як і замкі Утрэхт і Фехтэн. Мяркуецца, што ўплыў франкаў тым часам распасціраўся з поўдня Аўдэ-Рэйна да ўзбярэжжа, але гэтыя даныя могуць быць недакладнымі, таму што ўплыў фрызаў у цэнтральных рачных абласцях не знік цалкам. Прынамсі, фрызы заснавалі архібіскупства ці дыяцэзію для Вілібрарда[4], а ў 771 годзе быў заключаны шлюб паміж Грымаальдам Нейстрыйскім, старэйшым сынам Піпіна, і Тэдэзіндай, дачкой Радбада.[5]
Пасля таго, як Піпін памёр у 714 годзе, Радбад скарыстаўся барацьбой за ўладу сярод франкаў і вярнуў паўднёвую Фрызію. Ён склаў пагадненне з маярдомам Нейстрыі Рагенфрэдам, па якім у 716 годзе яго армія змагла прайсці па зямлі франкаў да Кёльна, дзе фрызы атрымалі перамогу над войскам Аўстразіі ў бітве за Кёльн[6]. Армія вярнулася на поўнач з вялікімі ваеннымі трафеямі. Радбад планаваў напасці на імперыю франкаў у другі раз і мабілізаваў шматлікую армію, але перш, чым ён смог гэта зрабіць, ён захварэў і памёр увосень 719 года.[7]
Няма выразнасці ў пытанні, кім быў пераемнік Радбада. Лічыцца, што вызначэнне новага кіраўніка выклікала цяжкасці, таму што праціўнік фрызаў франк Карл Мартэл змог лёгка ўварвацца ў Фрызію і заваяваць значную частку яе тэрыторыі. Супраціўленне было настолькі слабым, што Карл Мартэл не толькі захапіў блізкую Фрызію («бліжэйшая» частка Фрызіі на поўдзень ад Рэйна), але таксама перасек Рэйн і захапіў «далёкую» частку Фрызіі да берага ракі Влі.[8]
У 733 годзе Карл Мартэл паслаў армію супраць фрызаў. Фрызская армія была адкінута да Астэргаа. У наступным годзе адбылася бітва пры Борне. Карл пераправіў армію праз раку Аелмерэ разам з флотам, які дазволіў яму падплысці да Борна. Фрызы былі пераможаны ў наступнай бітве[8], а іх кароль Попа быў забіты.[6] Пераможцы пачалі рабаваць і паліць язычніцкія храмы. Карл Мартэл вярнуўся з вялікай колькасцю трафеяў, зламаўшы ўладу фрызскіх каралёў назаўжды.
Пасля заваявання франкамі
[правіць | правіць зыходнік]Пасля бітвы пры Борне ў 734 годзе франкі захапілі фрызскія землі паміж рэкамі Влі і Лаўэрс. У 785 годзе, пасля перамогі Карла Вялікага над Відукіндам Саксонскім, франкі заваявалі землі на ўсход ад ракі Лаўэрс. Пры Каралінгах Фрызіяй кіраваў граф (grewan); гэта слова пазначала хутчэй каралеўскага намесніка, чым феадальнага валадара.[9] Lex Frisionum, «Кодэкс законаў фрызаў», быў запісаны на латыні падчас кіравання Карла Вялікага.
Зноскі
- ↑ De eerste koningen van Nederland, стар. 22, Aspekt utjouwerij, стар. 205. ISBN 978-90-5911-323-7
- ↑ Halbertsma, H. (1982), Frieslands Oudheid (pdf-file) Архівавана 1 кастрычніка 2013., стар. 792
- ↑ Blok, D.P. (1968), De Franken, hun optreden in het licht der historie, старонкі 32-34
- ↑ Liber Pontificalis (Корпус XXXVI 1, бок 168) Beda Venerabilis (Корпус XLVI9, стар. 218)
- ↑ Halbertsma, H. (1982), Frieslands Oudheid (pdf-file) Архівавана 1 кастрычніка 2013., стар. 794.
- ↑ а б Geschiedenis van het volk der Friezen Архівавана 8 чэрвеня 2009.
- ↑ Halbertsma, H. (2000), Het rijk van de Friese Koningen, opkomst en ondergang, стар.90
- ↑ а б Halbertsma, H. (1982), Frieslands Oudheid (pdf-file) Архівавана 1 кастрычніка 2013., стар. 795.
- ↑ Homan 1957, стар. 205.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы пакуль няма медыяфайлаў па тэме, але Вы можаце загрузіць іх