Кардынал-дыякан
Кардынал-дыякан — самая ніжэйшая ступень з трох ступеняў кардынальскай годнасці Рымска-каталіцкай царквы. Ступень кардынала-дыякана належыць тым кардыналам, якія не з’яўляюцца дыяцэзіяльнымі біскупамі, або з'яўляюцца службовымі асобамі Рымскай курыі, або святарамі, узведзенымі ў сан пасля іх васьмідзесяцігоддзя. Біскупы, якія ўзначальваюць дыяцэзіі — узведзены ў кардыналы-святары.
Першы з кардыналаў-дыяканаў, які называецца протадыяканам, аб’яўляе імя новаабранага Папы і накладае паліі мітрапалітам або перадае іх прадстаўнікам.
Існуе магчымасць перайсці са ступені кардынала-дыякана на ступень кардынала-прэзбітэра пасля дзесяці гадоў кардынальскага служэння. У гэтым выпадку той, хто пераходзіць на ступень кардынала-прэзбітэра, мае першынства перад тымі кардыналамі, якія былі ўведзеныя ў кардынальскую годнасць пазней за яго.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Першапачаткова тытул кардынала-дыякана атрымлівалі назіральнікі за працамі цэркваў у розных раёнах Рыма.
Да 1918 года можна было стаць кардыналам-дыяканам, не маючы святарскага сану. Стаць кардыналам-святаром мог толькі святар, а кардыналам-біскупам — толькі біскуп.
Пасля 1918 года было ўсталявана, што ўсе кардыналы, нават кардыналы-дыяканы, павінны быць святарамі, а з 1962 года ўсе кардыналы павінны быць у біскупскім сане, за рэдкімі выключэннямі, калі дазвалялася чалавеку, які стаў кардыналам у старэчым узросце, не станавіцца біскупам (напрыклад, кардынал Раберта Тучы).
Паводле дэкрэта 1587 годзе, выдадзенага Папам Сікстам V, была ўсталявана максімальная колькасць кардыналаў-дыяканаў у Свяшчэннай Калегіі Кардыналаў. Да 1958 года іх было чатырнаццаць, але пры Яне XXIII і Паўлу VI іх колькасць павялічылася. У 2013 годзе налічвалася 43 кардыналы-дыяканы. Пасля таго, як прэлат на працягу дзесяці гадоў быў кардыналам-дыяканам, ён становіцца кардыналам-святаром.
Сённяшні дзень
[правіць | правіць зыходнік]Сёння, паводле канона 351 ККП патрабуецца, каб кардынал быў прынамсі ў сане святара ў сваім прызначэнні, а той, хто не з'яўляецца біскупам, павінен атрымаць біскупскую ардынацыю, або атрымаць адмысловы дазвол (дыспенсацыю) ад Папы Рымскага, каб не быць пасвячаным у біскупа. Большасць такіх дазволаў давалася выдатным багасловам, якія з'яўляюцца святарамі. Падобны дазвол быў дадзены ў 2001 годзе Эверы Далесу. Хоць ён і не быў біскупам, а таксама не мог быць прызначаны ні на адну з субурбікарных дыяцэзій, ён меў права насіць біскупскае адзенне і іншыя pontificalia (біскупскія рэгаліі: мітру, біскупскія кій, нагрудны крыж і пярсцёнак) і мець кардынальскі герб.
Калі кардынал-дыякан не ўдзельнічае ў імшы, але ўсё яшчэ служыць і выконвае некаторыя літургічныя функцыі, напрыклад: калі дае папскае блаславенне Urbi et Orbi і ў некаторых момантах на Усяленскіх саборах, кардыналы-дыяканы могуць быць апрануты ў далматыкі, але мітра павінна быць абавязкова белай.
Главой кардыналаў-дыяканаў з'яўляецца кардынал-протадыякан (гэта значыць старэйшы кардынал-дыякан у парадку прызначэння ў Калегіі кардыналаў) — цяпер (2013) гэта французскі кардынал Жан-Луі Таран.
Жывыя кардыналы-дыяканы
[правіць | правіць зыходнік]Ніжэй прадстаўлены спіс жывых кардыналаў-дыяканаў у парадку старшынства па ўзвядзенні ў сан.
- Кардынал-дыякан з тытулярнай дыяконіяй S. Apollinare alle Terme Neroniane-Alessandrine Жан-Луі Таран — кардынал-протадыякан;
- Кардынал-дыякан з тытулярнай дыяконіяй S. Francesco di Paola ai Monti Рэната Рафаэле Марціна;
- Кардынал-дыякан з тытулярнай дыяконіяй S. Lucia del Gonfalone Франчэска Маркізана;
- Кардынал-дыякан з тытулярнай дыяконіяй S. Eugenio Хуліян Эранс Касада;
- Кардынал-дыякан з тытулярнай дыяконіяй S. Michele Arcangelo Хаўер Ласана Бараган;
- Кардынал-дыякан з тытулярнай дыяконіяй S. Filippo Neri in Eurosia Атылья Нікора;
- Кардынал-дыякан з тытулярнай дыяконіяй Ss. Domenico e Sisto Жорж Кацье, дамініканец;
- Кардынал-дыякан з тытулярнай дыяконіяй Санта-Марыя-ін-Дамніка Уільям Джозеф Левада;
- Кардынал-дыякан з тытулярнай дыяконіяй S. Francesco Saverio alla Garbatella Франц Родэ;
- Кардынал-дыякан з тытулярнай дыяконіяй S. Maria in Portico Андрэа Кардэра Ланца дзі Мантэцэмола;
- Кардынал-дыякан з тытулярнай дыяконіяй S. Maria della Mercede e Sant’Adriano a Villa Albani Альбер Вануа, езуіт;
- Кардынал-дыякан з тытулярнай дыяконіяй Ss. Biagio e Carlo ai Catinari Леанарда Сандры;
- Кардынал-дыякан з тытулярнай дыяконіяй S. Maria Liberatrice a Monte Testaccio Джавані Лаёла;
- Кардынал-дыякан з тытулярнай дыяконіяй S. Lorenzo in Piscibus Паўль Іозеф Кордэс;
- Кардынал-дыякан з тытулярнай дыяконіяй S. Salvatore in Lauro Анджэла Камастры;
- Кардынал-дыякан з тытулярнай дыяконіяй S. Cuore di Cristo Re Станіслаў Рылка;
- Кардынал-дыякан з тытулярнай дыяконіяй S. Giovanni della Pigna Рафаэле Фарына, салезіянец;
- Кардынал-дыякан з тытулярнай дыяконіяй S. Lino Джавані Копа;
- Кардынал-дыякан з тытулярнай дыяконіяй S. Maria in Aquiro Анджэла Амата, салезіянец;
- Кардынал-дыякан з тытулярнай дыяконіяй S. Giovanni Bosco in via Tuscolana Рабер Сара.
- Кардынал-дыякан з тытулярнай дыяконіяй S. Paolo alla Regola Франчэска Мантэрызі.
- Кардынал-дыякан з тытулярнай дыяконіяй Сант-Агата-дэі-Гоці Рэйманд Леа Бёрк.
- Кардынал-дыякан з тытулярнай дыяконіяй Nostra Signora del Sacro Cuore in Circo Agonale Курт Кох.
- Кардынал-дыякан з тытулярнай дыяконіяй S. Maria Ausiliatrice in via Tuscolana Паала Сардзі.
- Кардынал-дыякан з тытулярнай дыяконіяй Сан-Паала-але-Трэ-Фантанэ Маўра П'ячэнца.
- Кардынал-дыякан з тытулярнай дыяконіяй Gesu Buon Pastore alla Montagnola Велазіа Дэ Паоліс.
- Кардынал-дыякан з тытулярнай дыяконіяй Сан-Джорджыа-ін-Велабра Джанфранка Равазі.
- Кардынал-дыякан з тытулярнай дыяконіяй S. Angelo in Pescheria Эліа Сгрэча.
- Кардынал-дыякан з тытулярнай дыяконіяй S. Giuliano dei Fiaminghi Вальтэр Брандмюлер.
- Кардынал-дыякан з тытулярнай дыяконіяй Nostra Signora di Coromoto in S. Giovanni di Dio Фернанда Філоні.
- Кардынал-дыякан з тытулярнай дыяконіяй S. Domenico di Guzman Мануэл Мантэйру дэ Каштру.
- Кардынал-дыякан з тытулярнай дыяконіяй S. Ponziano Сантас Абрыль-і-Кастэлья.
- Кардынал-дыякан з тытулярнай дыяконіяй S. Cesareo in Palatio Антоніа Марыя Велья.
- Кардынал-дыякан з тытулярнай дыяконіяй Ss. Vito, Modesto e Crescenzia Джузэпэ Бертэла.
- Кардынал-дыякан з тытулярнай дыяконіяй S. Giuseppe dei Falegnami Франчэска Какапальмерыа.
- Кардынал-дыякан з тытулярнай дыяконіяй S. Elena fuori Porta Prenestina Жуан Брас дэ Авіс.
- Кардынал-дыякан з тытулярнай дыяконіяй S. Sebastiano al Palatino Эдвін Фрэдэрык О’Браен.
- Кардынал-дыякан з тытулярнай дыяконіяй Annunciazione della Beata Vergine Maria a Via Ardeatina Даменіка Кальканья.
- Кардынал-дыякан з тытулярнай дыяконіяй Sacro Cuore di Gesu a Castro Pretorio Джузэпэ Версальдзі.
- Кардынал-дыякан з тытулярнай дыяконіяй S. Maria Goretti Праспер Грэк.
- Кардынал-дыякан з тытулярнай дыяконіяй S. Giuliano Martire Карл Іозеф Бекер.
- Кардынал-дыякан з тытулярнай дыяконіяй S. Pio V a Villa Carpegna Джэймс Майкл Харві.