Карл Мартэл Анжуйскі
Карл Мартэл Анжуйскі | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
Carlo Martello d'Angiò | |||||||
| |||||||
|
|||||||
|
|||||||
Нараджэнне |
15 верасня 1271 |
||||||
Смерць |
12 жніўня 1295 (23 гады) |
||||||
Месца пахавання | |||||||
Род | Анжу-Сіцылійскі дом[d] | ||||||
Бацька | Карл II Анжуйскі[2] | ||||||
Маці | Марыя Венгерская[d][2] | ||||||
Жонка | Клеменцыя Аўстрыйская[d][2][3] | ||||||
Дзеці | Карл Роберт, Клеменцыя Венгерская[2] і Беатрыса Венгерская[d] | ||||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Карл Мартэл ці Мартэл Анжуйскі (італ.: Carlo Martello d’Angiò; венг.: Anjou Martell Károly; 8 верасня 1271, Неапаль — 19 жніўня 1295, Неапаль) — прынц Салерна, спадчыннік неапалітанскага прастола, прэтэндэнт на венгерскі каралеўскі трон. Тытулярны кароль Венгрыі ў 1292—1295 гадах.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Сын Карла II Неапалітанскага (Анжуйскага) і дачкі караля Венгрыі Стэфана (Іштвана) V Марыі Венгерскай.
Яго маці была дачкой венгерскага караля Іштвана V (Стэфана V). Пасля смерці брата, караля Ласла IV Венгерскага (Уладзіслава IV) у 1290 годзе, яна прад’явіла свае правы на трон Венгрыі. Папа Рымскі Мікалай IV, які прэтэндаваў на права прызначаць венгерскіх каралёў, падтрымаў яе кандыдатуру. У 1291 годзе яна была каранавана ў Неапалі, а неўзабаве перадала тытул і правы на прастол Карлу Мартэлу. Ці быў ён каранаваны невядома. Карл Мартэл не адрозніваўся славалюбствам і толькі пад уплывам маці ў 1294 годзе распачаў млявую спробу рэалізаваць свае правы, але падтрымкі венгерскай шляхты не атрымаў, нягледзячы на пастаянныя звады той з кіруючым каралём Венгрыі Андрашам III (Андрэем III). Неўзабаве Карл Мартэл памёр ад чумы ў Неапалі ў 1295 годзе ва ўзросце няпоўных 24 гадоў.
Венгерскую карону змог атрымаць сын Карла Мартэла Карл I Роберт (1288—1342), які заснаваў Анжуйскую дынастыю, што валадарыла ў Венгрыі да 1395 года.
Карл Мартэл быў блізкім знаёмым Дантэ Аліг’еры; пра яго нават ёсць згадванне ў «Боскай камедыі»: паэт сустракае душу памерлага Карла Мартэла ў трэцяй сферы Рая.
Шлюб і дзеці
[правіць | правіць зыходнік]З 8 студзеня 1281 года Карл Мартэл быў жанаты з Клеменцыяй Габсбургскай (1262—1293), дачкой імператара Рудольфа I і Гертруды Хохенберг. У шлюбе нарадзіліся:
- Карл Роберт (1288—1342) — кароль Венгрыі
- Беатрыса (1290—1343) — жонка Жана II дафіна В’енскага
- Клеменцыя (1293—1328) — другая жонка караля Францыі Людовіка X
Зноскі
- ↑ Deutsche Nationalbibliothek Record #140810412 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 31 снежня 2014.
- ↑ а б в г Kindred Britain
- ↑ (unspecified title) Праверана 7 жніўня 2020.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]Карл Мартэл Анжуйскі на Вікісховішчы |
- Карл I Мартелл // Энциклопедический словарь Брокгауза и Ефрона: В 86 томах (82 т. и 4 доп.) (руск.). — СПб., 1890—1907.
- Pages using the JsonConfig extension
- Прэтэндэнты на прастол
- Каралеўства Венгрыя
- Нарадзіліся 15 верасня
- Нарадзіліся ў 1271 годзе
- Нарадзіліся ў Неапалі
- Памерлі 12 жніўня
- Памерлі ў 1295 годзе
- Памерлі ў Неапалі
- Пахаваныя ў Неапалі
- Анжу-Сіцылійскі дом
- Асобы
- Нарадзіліся 8 верасня
- Памерлі 19 жніўня
- Персанажы «Боскай камедыі»
- Памерлі ад чумы