Перайсці да зместу

Каршэрынг

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Volkswagen Polo сэрвісу каршэрынгу Hello ў Мінску

Каршэрынг (англ.: carsharing ад car «легкавы аўтамабіль» і sharing «сумеснае выкарыстанне, перадача іншаму») — кароткатэрміновая арэнда/пракат машыны.

Гэта варыянт арэнды аўтамабіля ў профільных кампаній (часцей за ўсё для ўнутрыгарадскіх і / або кароткіх паездак) або прыватных асоб (на любы тэрмін і адлегласць паездкі — па дамоўленасці). Такая мадэль арэнды аўтамабіляў зручная для перыядычнага карыстання аўтатранспартным сродкам або ў выпадку, калі неабходны аўтамабіль, які адрозніваецца ад маркі, тыпу кузава і грузападымальнасці ад звычайна выкарыстоўванага. Каршэрынг з’яўляецца адным з глабальных кірункаў развіцця эканомікі сумеснага карыстання (Sharing Economy), калі насельніцтва адмаўляецца ад набыцця выгод ва ўласнасць, каб не несці адказнасць і выдаткі, але працягвае мець доступ да ўсіх дасягненняў навуковага прагрэсу, выкарыстоўваючы іх сумеснае спажыванне[1]. Паслугі каршэрынгу даступныя ў дзясятках краін свету.

Адрозненні ад доўгатэрміновай арэнды

[правіць | правіць зыходнік]
Каршэрынгавы электрамабіль BMW i3 на зарадцы ў Мюнхене
  • пункты выдачы і вяртання адкрыты 24 гадзіны ў суткі, 7 дзён у тыдзень;
  • браніраванне, узяцце і вяртанне машыны аўтаматызаваны;
  • машыны могуць быць арандаваны па хвілінах, гадзінах або днях;
  • усе кліенты маюць членскія карты і былі папярэдне адобраны да ваджэння;
  • вялікая колькасць пунктаў выдачы і вяртання аўто ў горадзе, часта размешчаных каля метро і іншага грамадскага транспарту;
  • страхоўка, карыстанне гарадской паркоўкай і паліва звычайна ўваходзяць у кошт арэнды.

Зноскі

  1. Как заработать на совместном потреблении вещей (руск.). РБК (23 лістапада 2017). Праверана 9 верасня 2024.