Кары (страва)
Выгляд
Кары | |
---|---|
Уваходзіць у нацыянальныя кухні | |
Індыйскі субкантынент | |
Краіна паходжання | |
Кампаненты | |
Асноўныя | |
Роднасныя стравы | |
Падобныя | salan[d] |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Кары (англ.: curry) — абагульненае ў заходняй культуры абазначэнне разнастайных страў бенгальскай, індыйскай, ланкійскай, тайскай і іншых паўднёва-азіяцкіх кухняў. Большасць рэцэптаў кары змяшчае тры спецыі — куркуму, калядру і кумін (зіру).
Папулярнасць кары ў апошнія дзесяцігоддзі выйшла за межы Паўднёвай Азіі і паступова пераўтварае кары ў страву міжнароднай кухні. Сёння кары стала глабальнай з'явай з надзвычайнай папулярнасцю ў тайскай, брытанскай, японскай і карыбскай кухнях.
Слова «кары» паходзіць верагодна з тамільскай мовы — kari (கறி), што значыць соус. Іншая версія — бенгальская этымалогія: Torkari абазначае прыкладна тое ж самае, что і англійскае curry — страву з гародніны.