Катак
Выгляд
Катак
| ||||||||||||||||||
Катак (англ.: Cuttack, орыя କଟକ) — горад на ўсходзе Індыі, у штаце Арыса. Адміністрацыйны цэнтр акругі Катак. Размешчаны за 28 км на паўночны ўсход ад Бхубанешвара, сталіцы Арыса. Тут знаходзіцца Высокі суд Арысы. Плошча горада — 138 км². Заснаваны ў 989 годзе н. э., Катак быў сталіцай Арысы на працягу амаль тысячы гадоў да яе пераносу ў Бхубанешвар у 1948 годзе.
Вядомыя ўраджэнцы і жыхары
[правіць | правіць зыходнік]- Субхас Чандра Бос, адзін з лідараў індыйскага руху за незалежнасць