Катастрофа на авіяшоу ў Даласе
Катастрофа на авіяшоу ў Даласе | |
---|---|
Агульныя звесткі | |
Дата | 12 лістапада 2022 |
Час | 13:25 |
Месца | Далас, Тэхас, ЗША |
Загінулыя | 6 |
Паветранае судна | |
Мадэль | B-17 Flying Fortress і Bell P-63 Kingcobra |
Авіякампанія | Музей спадчыны амерыканскай авіяцыі |
Бартавы нумар | N7227C і N6763 |
Экіпаж | 5 і 1 |
12 лістапада 2022 года два самалёты часоў Другой сусветнай вайны, B-17 Flying Fortress і Bell P-63 Kingcobra, сутыкнуліся ў паветры і разбіліся падчас авіяшоу Wings Over Dallas у Даласе, штат Тэхас[1].
Самалёты
[правіць | правіць зыходнік]B-17 быў ідэнтыфікаваны як Texas Raiders з рэгістрацыйным нумарам N7227C. Паступіў на ўзбраенне ў 1945 годзе. Гэта быў адзін з нямногіх ацалелых самалётаў B-17 Flying Fortress, якія засталіся прыдатнымі да палётаў[2][3]. Другі задзейнічаны самалёт быў ідэнтыфікаваны як P-63F-1-BE Kingcobra з рэгістрацыйным нумарам N6763. Паступіў на ўзбраенне ў 1946 годзе і эксплуатаваўся авіяцыйным музеем American Airpower Heritage[4].
Крушэнне
[правіць | правіць зыходнік]Паводле сведчанняў сведак і відэа, размешчаных у сацыяльных сетках, P-63 выконваў высакахуткасны разварот на ўзлётна-пасадачную паласу, губляючы вышыню. Ён сутыкнуўся з B-17 у левай задняй частцы зверху, адарваўшы фюзеляж B-17 ад кропкі адразу за яго крыламі. Абодва самалёта разваліліся на часткі і праз некалькі секунд ўпалі на зямлю, а пасля загарэўліся[5]. Сутыкненне адбылося а 13:25 па мясцовым часе. Афіцыйныя асобы паведамілі, што экіпаж B-17 складаўся пяці чалавек, у кабіне P-63 быў адзін чалавек. Усе яны загінулі[6][7].
Рэакцыя
[правіць | правіць зыходнік]Некалькі афіцыйных асоб Тэхаса адрэагавалі на аварыю ў Твітэры[8][9].
Праз некалькі гадзін пасля аварыі Саюзная асацыяцыя пілотаў ЗША, якая прадстаўляе пілотаў American Airlines, пацвердзіла ў Твітэры, што двое яе былых членаў, Тэры Баркер і Лен Рут, уваходзілі ў склад экіпажа B-17 і загінулі ў выніку крушэння[10].
У сваю чаргу Федэральнае ўпраўленне грамадзянскай авіяцыі ЗША і Нацыянальны савет па бяспецы на транспарце пачалі расследаванне аварыі[11].
Зноскі
- ↑ 2 aircraft collide and crash during WWII airshow in Dallas . ABC News. Праверана 12 лістапада 2022.
- ↑ "Two aircraft collide, crash during Dallas air show". Washington Post [амерыканская англійская]. ISSN 0190-8286. Праверана 2022-11-12.
- ↑ Riess, Rebekah (November 12, 2022). "Vintage military aircraft collide mid-air at Dallas air show". CNN.com. Праверана November 12, 2022.Riess, Rebekah; Tucker, Emma (November 12, 2022). «Vintage military aircraft collide mid-air at Dallas air show». CNN.com. Retrieved November 12, 2022.
- ↑ Ranter. Accident Bell P-63F Kingcobra N6763, 12 Nov 2022 . aviation-safety.net. Праверана 12 лістапада 2022.Ranter, Harro. «Accident Bell P-63F Kingcobra N6763, 12 Nov 2022». aviation-safety.net. Retrieved November 12, 2022.
- ↑ Planes collide during air show at Dallas Executive Airport . The Dallas Morning News. Праверана 12 лістапада 2022.
- ↑ Ranter. Accident Bell P-63F Kingcobra N6763, 12 Nov 2022 . aviation-safety.net. Праверана 12 лістапада 2022.
- ↑ Six killed as World War II planes involved in midair collision at Dallas airshow (англ.). The Independent (13 лістапада 2022). Праверана 13 лістапада 2022.
- ↑ Judge Clay Jenkins on Twitter response on this mid-air collision (англ.). Twitter (12 лістапада 2022). Праверана 12 лістапада 2022.
- ↑ Eric Johnson response to this mid-air collision (англ.). Twitter (12 лістапада 2022). Праверана 12 лістапада 2022.
- ↑ 2 planes collide midair at Dallas air show; up to 6 people believed to have been on board . Fort Worth Star-Telegram. Праверана November 12, 2022.
- ↑ Riess, Rebekah (November 12, 2022). "Vintage military aircraft collide mid-air at Dallas air show". CNN.com. Праверана November 12, 2022.