Каюта
Каю́та (нідэрл.: kajuit, ням.: Kajüte) — памяшканне на судне або караблі, абсталяванае для пражывання людзей, а таксама розных службовых мэтаў (буфет, кают-кампанія і інш.).
Агульныя звесткі
[правіць | правіць зыходнік]Каюта мае замкненую прастору і змяшчае звычайна да чатырох чалавек. Можа складацца з аднаго або некалькіх памяшканняў (напр. з кабінета, спальні і ваннай). Памяшканне на судне, разлічанае для размяшчэння большай колькасці чалавек, звычайна называецца кубрык. Як правіла, у каютах пражываюць афіцэры і пасажыры. Традыцыйна персанальную асобную каюту мае капітан судна. А тэрмін «каюта» ў большай меры выкарыстоўваецца і ў дачыненні да грамадзянскіх судоў, як да пасажырскіх, так і грузавых.
Пасажырскія каюты могуць падзяляцца на некалькі класаў па камфартабельнасці — паводле ўзроўню прадстаўляючыхся выгод і паслуг. Як правіла, пасажырскія каюты падзяляюцца на класы ў залежнасці ад тыпу і кампаноўкі пасажырскага/круізнага судна. Каюты эканом-класа часцяком абсталяваны толькі спальным месцам і пісьмовым сталом і па сваёй кампаноўцы ў дакладнасці нагадваюць стандартнае 4-х мясцовае купэ чыгуначнага вагона: чатыры спальных месцы — два ў ніжнім ярусе, два ў верхнім, пасярэдзіне невялікі столік. Гэтак жа могуць быць шафы або паліцы пад багаж або ручную паклажу. На шэрагу судоў частка кают эканом-класа звернутая ўнутр корпуса судна і не мае вокнаў/ілюмінатараў.
Каюты 1 або 2 класа маюць санвузел, больш камфартабельныя спальныя месцы і месцы для адпачынку. На шэрагу круізных судоў есць і каюты, праўзыходячыя па ўзроўні камфорту і паслуг нават першы клас. Такія кабіны ўяўляюць апартаменты і вонкава нічым не адрозніваюцца ад дарагіх гасцінічных нумароў вышэйшага класа.
Вялікае памяшканне для абеду, сумеснага адпачынку і зносін каманднага складу судна называюць кают-кампаніяй.
Гл. таксама
[правіць | правіць зыходнік]Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Ловягин Р. М. Корабль // Энциклопедический словарь Брокгауза и Ефрона: В 86 томах (82 т. и 4 доп.) (руск.). — СПб., 1890—1907.