Квебекскі ўніверсітэт у Абіцібі-Тэміскамінгу
Квебекскі ўніверсітэт у Абіцібі-Тэміскамінгу | |
---|---|
фр.: Université du Québec en Abitibi-Témiscamingue | |
Арыгінальная назва | фр.: Université du Québec en Abitibi-Témiscamingue |
Заснаваны | 1970 |
Краіна | |
Размяшчэнне | Руэн-Наранда, Квебек, Канада |
Сайт | uqat.ca |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Квебекскі ўніверсітэт у Абіцібі-Тэміскамінгу (фр.: Université du Québec en Abitibi-Témiscamingue) — канадская дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам універсітэта, якая месціцца ў горадзе Руэн-Наранда ў правінцыі Квебек, Канада.
Агульная характарыстыка
[правіць | правіць зыходнік]Універсітэт быў заснаваны ў 1970 годзе для жыхароў паўночна-заходняга Квебека. Пад сучаснай назвай, якая ўтрымлівае пазначэнне рэгіёна яго размяшчэння, універсітэт стаў вядомы з 1983 года. Кампусы ўніверсітэта знаходзяцца ў гарадах Руэн-Наранда і Валь-д’Ор. Ёсць таксама навучальныя цэнтры ў Паўночным Квебеку.
Універсітэт прапануе 95 праграм для навучання ў галіне кіравання, бухгалтарскага ўліку, адукацыі, інжынерыі, мультымедыяў, псіхалогіі, сястрынскай справы, сацыяльнай працы, інтэрактыўных мультымедыяў, моладзевай камунікацыі і мастацкай тэрапіі.
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Квебекскі ўніверсітэт у Абіцібі-Тэміскамінгу
- Афіцыйная інтэрнэт-старонка ўстановы