Перайсці да зместу

Крысцін Армстранг

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Крысцін Армстранг
англ.: Kristin Armstrong
Агульная інфармацыя
Пол жанчына[4]
Спецыялізацыя трэкавы веласпорт[d]
Клуб Canyon//SRAM Racing[d], Garmin-Cervélo[d], TWENTY20 p/b Sho-Air[d], TWENTY20 p/b Sho-Air[d] і Team Lipton[d]
Нарадзілася 11 жніўня 1973(1973-08-11)[1] (51 год)
Грамадзянства
Альма-матар
Рост 1,73 м
Вага 58 кг
Афіцыйны сайт
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Крысцін Армстранг (англ.: Kristin Armstrong; нар. 11 жніўня 1973 г.) — амерыканская велагоншчыца, трохразовая алімпійская чэмпіёнка ў паасобнай шашэйнай гонцы (2008, 2012, 2016).

Армстронг нарадзілася ў Мемфісе, штат Тэнесі. Дзяцінства правяла ў Тэнесі і ў Каліфорніі. Вучылася ў сярэдняй школе ў Хавелоке (штат Паўночная Караліна) і за мяжой у Акінаве (Японія), дзе скончыла сярэднюю школу ў 1991 годзе. Па заканчэнні школы паступіла ў Айдахскі ўніверсітэт, дзе яна гуляла ў камандзе «Айдахскія вандалы», а таксама была сябрам жаночага клуба Kappa Kappa Gamma. Армстранг атрымала ступень бакалаўра па спартыўнай фізіялогіі ў 1995 годзе. У цяперашні час жыве ў Бойсэ (штат Айдаха).

Зноскі