Курт Шушніг
Курт Шушніг | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
ням.: Kurt Schuschnigg | |||||||
| |||||||
|
|||||||
|
|||||||
Папярэднік | Энгельберт Дольфус | ||||||
Пераемнік | Артур Зейс-Інкварт | ||||||
|
|||||||
Пераемнік | Guido Schmidt[d] | ||||||
|
|||||||
|
|||||||
|
|||||||
Нараджэнне |
15 снежня 1897[1][2][…] ці 14 снежня 1897 |
||||||
Смерць |
18 лістапада 1977[2][3][…] (79 гадоў) |
||||||
Месца пахавання | |||||||
Імя пры нараджэнні | ням.: Kurt Alois Josef Johann von Schuschnigg | ||||||
Бацька | Artur Edler von Schuschnigg[d] | ||||||
Маці | Anna Josefa Amalia Wopfner[d][4] | ||||||
Жонка | Vera von Schuschnigg[d][5], Herma Schuschnigg[d] і Herma Schuschnigg[d][5] | ||||||
Дзеці | Maria Dolores Edle von Schuschnigg[d][4] | ||||||
Веравызнанне | каталіцтва | ||||||
Партыя | |||||||
Член у | |||||||
Адукацыя | |||||||
Месца працы | |||||||
Бітвы | |||||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Курт Алоіс Ёзэф Ёган Адлер фон Шушніг (ням.: Kurt Alois Josef Johann Edler von Schuschnigg; 14 снежня 1897, Рыва-дэль-Гарда, Паўднёвы Ціроль, Аўстра-Венгрыя — 18 лістапада 1977, Інсбрук, Аўстрыя, з 1919 — Шушніг) — аўстрыйскі дзяржаўны і палітычны дзеяч. Федэральны канцлер Аўстрыі (1934—1938).
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Атрымаў юрыдычную адукацыю ва ўніверсітэтах Фрайбурга і Інсбрука. Падчас Першай сусветнай вайны ваяваў у шэрагах аўстра-венгерскай арміі. Пасля вайны стаў адвакатам у Інсбруку, уступіў у Хрысціянскай сацыялістычнай партыі, і ў 1927 годзе быў абраны ў ніжнюю палату парламента (Национальрат).
У 1932 годзе канцлер Дольфус прызначыў Шушніга міністрам юстыцыі, у 1933 ён становіцца міністрам адукацыі. У 1934 годзе пасля забойства Дольфуса Шушніг замяніў яго на пасадзе аўстрыйскага федэральнага канцлера.
У лютым 1938 года з-за пагрозы ваеннага нападу нацысцкай Германіі на Аўстрыю Шушніг прыбыў у Берхтэсгадэн, дзе пад ціскам з боку Адольфа Гітлера падпісаў ультыматум, паводле якога ўлада ў Аўстрыі павінна была перададзена нацыстам, а член нацысцкай партыі венскі адвакат Зейс-Інкварт прызначаны міністрам унутраных спраў.
Шушніг паспрабаваў аднавіць кантроль над сітуацыяй і абвясціў плебісцыт аб захаванні Аўстрыяй незалежнасці на 13 сакавіка. Гітлер забагав адмены плебісцыту, ад Шушніга — падаць у адстаўку, а на месца канцлера прызначыць Зейс-Інкварта. Прэзідэнт Аўстрыі Вільгельм Міклас прыняў умовы Гітлера, і на наступны дзень пасля прызначэння Зейс-Інкварта канцлерам нямецкія войскі перасеклі мяжу Аўстрыі, каб уключыць яе ў склад Трэцяга рэйха (гл. Аншлюс).
Пасля аншлюсу Шушніг быў арыштаваны, з 12 сакавіка па 28 траўня 1938 года ён знаходзіўся пад хатнім арыштам, затым яго перавялі ў штаб-кватэру гестапа на Морцынплац, дзе ён правёў наступныя 17 месяцаў. З 1941 года да мая 1945 года Шушніг знаходзіўся ў канцэнтрацыйных лагерах Дахаў і Заксенгаўзен.
Неўзабаве пасля арышту яму дазволілі заключыць шлюб з былой графіняй Верай Чэрнін. У апошні год вайны яна жыла ў канцлагеры разам з Шушнігам і іх сынам, які нарадзіўся ў 1941 годзе.
Пасля Другой сусветнай вайны Шушніг эміграваў у ЗША, дзе выкладаў паліталогію ва Універсітэце Сент-Луіса (Місуры) з 1948 па 1967 год. У 1956 г. атрымаў амерыканскае грамадзянства. У 1967 годзе вярнуўся ў Аўстрыю. Памёр у Інсбруку 1977 года.
Зноскі
- ↑ а б в Anguera J. E. Enciclopedia universal ilustrada europeo-americana — Editorial Espasa, 1905. — Vol. Suplemento 1934. — P. 211. — ISBN 8423945839
- ↑ а б Kurt von Schuschnigg // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Kurt Schuschnigg // Brockhaus Enzyklopädie
- ↑ а б Lundy D. R. The Peerage
- ↑ а б (unspecified title) Праверана 7 жніўня 2020.