Кізільнік вастралісты
Кізільнік вастралісты | ||||||||||||||||
Навуковая класіфікацыя | ||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
Міжнародная навуковая назва | ||||||||||||||||
Сінонімы | ||||||||||||||||
|
Кізі́льнік вастралісты[3] (Cotoneaster acutifolius) — від кветкавых раслін роду Кізільнік (Cotoneaster) сямейства Ружавыя (Rosaceae).
Батанічнае апісанне
[правіць | правіць зыходнік]Лістападны галінасты куст вышынёй да 3[3] м, з тонкімі паніклымі парасткамі. Маладыя парасткі апушаныя. Лісце эліптычна-яйцападобнай формы, завостранае, з шырокай клінападобнай асновай, на чаранках. Увосень лісце набывае барвова-жоўты колер. Кветкі дробныя, бледна-ружовага колеру, у шчыткападобных суквеццях. Плод — яблык чорнага колеру, з двума костачкамі.
Распаўсюджанне і экалогія
[правіць | правіць зыходнік]Распаўсюджаны ва ўсходняй частцы Сібіры (Бурація, Іркуцкая вобласць), у Манголіі, на поўначы Кітая, на Тайвані і Карэйскім паўвостраве. Расце на схілах, лугах, у лясах і ярах, горных далінах. Цвіце ў красавіку—маі. Плады паспяваюць у верасні—кастрычніку.
Ахоўваецца на тэрыторыі Бураціі і Іркуцкай вобласці Расіі.
Зноскі
- ↑ Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
- ↑ Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
- ↑ а б Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 3. Катэнарыя — Недайка / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1984. — 588 с., іл. — 10 000 экз.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Бабарэка Я. З. Кізільнік // Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 3. Катэнарыя — Недайка / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1984. — С. 16—17. — 588 с., іл. — 10 000 экз.