ЛГБТ
ЛГБТ (таксама выкарыстовываецца ГЛБТ; англ.: LGBT ці GLBT) — абрэвіятура, якая выкарыстоўваецца для абазначэння супольнасці лесбіянак (Lesbian), геяў (Gay), бісексуалаў (Bisexual) і трансгендараў (Transgender). Паняцце выкарыстоўваецца з 1990-х гадоў і ёсць адаптацыяй абрэвіятуры «ЛГБ», якая ў сярэдзіне-канцы 1980-х гадоў стала замяняць выраз «гей-супольнасць»[1][2], наконт якога было меркаванне, што словазлучэнне не прадстаўляе ўсіх, хто адносіцца да сексуальных меншасцей[3].
Абрэвіятура стала звычайнай з’явай для самавызначэнне, была прынята большасцю ў цэнтрах супольнасці сексуальнасці і гендарнай ідэнтычнасці і большасцю медыя ў ЗША, а таксама ў некаторых іншых англамоўных краінах.[4][5]
Абрэвіятура ЛГБТ заклікана падкрэсліць разнастайнасць сексуальнасці і гендарнай ідэнтычнасці на аснове культуры. Яна можа ўжывацца і да тых, хто не з’яўляецца гетэрасексуальным ці цысгендарным, а не толькі да лесбіянак, геяў, бісексуалаў і трансгендэраў.[3][6] Для таго, каб прызнаць гэтае ўключэнне, з 1996 года абрэвіятура дадае літару К(Q) для тых, хто ідэнтыфікуе сабе як «квір» (англ. Queer), або «сумняецца» (англ. Questioning) у сваёй сексуальнай ідэнтычнасці — ЛГБТК (англ. LGBTQ).[7] З 1999 года інтэрсексуалы (Intersex) прапаноўваюць абрэвіятуру ЛГБТІ (англ. LGBTI)[8], у далейшым аб’яднаную з папярэдняй ЛГБТКІ (англ. LGBTQI). У канцы таксама можа дадавацца А ў значэнні асексуалы (Asexual)[9] і П у значэнні пансексуалы (Pansexual)[10]. Іншыя ўжываюць абрэвіятуру ЛГБТ+, каб ахапіць спектр гендара і сексуальнасці.
Гл. таксама
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме ЛГБТ
- ЛГБТ-супольнасць
- Сексуальныя меншасці
- Даследчыкі ЛГБТ
- ЛГБТ-турызм
- ЛГБТ-рух
- Сімволіка ЛГБТ-руху
- ЛГБТ-тэматыка ў серыялах
- ЛГБТ-СМІ
- Гімн ЛГБТ
- Правы ЛГБТ у дзяржавах і тэрытарыяльных абласцях
- Правы ЛГБТ у Беларусі
Зноскі
- ↑ Acronyms, initialisms & abbreviations dictionary, Volume 1, Part 1. Gale Research Co., 1985, ISBN 978-0-81-030683-7.
- ↑ Factsheet five, Issues 32-36, Mike Gunderloy, 1989
- ↑ а б Swain, Keith W.. Gay Pride Needs New Direction . Denver Post (21 чэрвеня 2007). Праверана 5 ліпеня 2008.
- ↑ Centerlink. «2008 Community Center Survey Report» . LGBT Movement Advancement Project. Retrieved August 29, 2008.
- ↑ «NLGJA Stylebook on LGBT Terminology». nlgja.org. 2008.
- ↑ Shankle, Michael D. (2006). The Handbook of Lesbian, Gay, Bisexual, and Transgender Public Health: A Practitioner’s Guide To Service. Haworth Press. ISBN 1-56023-496-2.
- ↑ The Santa Cruz County in-queery, Volume 9, Santa Cruz Lesbian, Gay, Bisexual & Transgendered Community Center, 1996. Books.google.com. 2008-11-01. Retrieved 2011-10-23.
- ↑ International Lesbian, Gay, Bisexual, Trans and Intersex Association.(недаступная спасылка) Британника.
- ↑ Michael Schulman. Generation LGBTQIA. (9 January 2013).
- ↑ Ron Suresha. 'Diversities' May Enrich 'LGBTQIAP' Alphabet Soup. The Huffington Post (19 November 2013).