Перайсці да зместу

Ламех

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Ламех (לֶמֶדֶ) — біблейскі патрыярх (9-ы), апісаны ва ўсіх дапатопных генеалогіях. У «Быцці» IV 16—24 J. апісаны як патомак Каіна і, праз сваіх сыноў, пачынальнік прымітыўнай цывілізацыі. У «Быцці» V P. — бацька Ноя. Па-за «Быццём», узгадваецца ў Бібліі толькі ў I. Chron. i. 3 і ў Лукі III. 36.

Пад пач. 20 ст. пераважным стала меркаванне, што абедзве гэтыя генеалогіі з'яўляюцца варыянтамі адаптацыі вавілонскага спісу прымітыўных цароў, і што Ламеха цяжка атаясаміць з некім з іх, і ён, магчыма, быў дапісаны ў гэтыя генеалогіі з нейкай іншай культуры.

У старэйшым тэксце Быцця IV Ламех і яго сям'я апісаныя як аўтары розных вынаходніцтваў: сам Ламех быў першым хто ўзяў больш за адну жонку (Ада і Зіла). Яго сыны — Іавал (першы пастух), Іувал (першы музыка) і Тувал (першы каваль, Тувал-Каін1, г.зн. Тувал-каваль), яго дачка — Нама («прыгожая», «прыемная», «мілая»).

Дзеі сям'і Ламеха і іх вынаходніцтвы апісваюцца быццам з гледзішча іх сучасніка, не адчуваецца ў апавяданні і паходжання сям'і з «выклятага» роду. Не выключана, што генеалогія была спачатку незалежнай ад апавядання пра Авеля, Каіна і Патоп; імя Іавал магло быць адменай імя Авель. Старажытны верш пра «помсту Ламеха, большую за крыўду ў 77 разоў» можа быць звязаным з гэтай генеалогіяй, і апісваць радасць Ламеха ад той улады і моцы, якую дае яму бронзавае кавальства; можа, аднак, быць незвязаным, і быць народнай песняй, у якой славяцца здольнасці роду Ламеха; або можа быць звязаным са старажытным паданнем пра Каіна і Авеля, у якім Каін — герой, а не злыдзень.

Генеалогія ў «Быцці» V паходзіць са Святарскага кодэкса (каля 450 да н.э.). Згодна з Самарыцянскімі рукапісамі Ламех памёр у год Патопа.

Паходжанне імя Ламех і яго пачатковае значэнне няясныя. Гэта магло быць імя племя або бажаства, або і тое, і другое разам. Паводле С. Дж. Бола, «Ламех» адаптацыя вавілонскага «Ламга», тытулу месяцавага бога, і сінонім «Убара» у імі Убара-Туту (Отыарт з Вероса, 9-ы з 10-ці прымітыўных вавілонскіх цароў і бацька героя вавілонскага падання пра Патоп). Паводле Спарэла, «Ламех» не можа быць выведзена з іўрыта, але можа быць звязаным з арабскім «Ялмакун» («моцны малады чалавек»)

  • William Henry Bennet (1911). "Lamech" . In Chisholm, Hugh (рэд.). Encyclopædia Britannica(англ.). Vol. 16 (11th ed.). Cambridge University Press. pp. 111–112.