Перайсці да зместу

Лаонга

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Гістарычная дзяржава
Лаонга
Lwããgu
Сцяг
Сцяг
Дзяржавы Цэнтральнай Афрыкі ў 1770 г.
Дзяржавы Цэнтральнай Афрыкі ў 1770 г.
 >
каля 1561 — 1787

Рэлігія каталіцызм, мясцовыя культы
Форма кіравання Манархія
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Лаонга (Lwããgu) — гістарычная дзяржава ў Цэнтральнай Афрыцы на паўночным захадзе ад вусця ракі Конга.

Першая ўзгадка пра Каралеўства Лаонга з'явілася ў 1561 г., калі партугальскі кароль даслаў туды каталіцкіх місіянераў. У паведамленні 1585 г. сцвярджалася, што Лаонга — дружалюбная краіна ў дачыненні да Каралеўства Конга. Згодна пазнейшым паведамленням, Лаонга ўзнікла ў выніку заваяванняў правадыра Гімбэ (Нжымбэ) з тэрыторыі на поўначы Каконга. Ён падзяліў заваяваныя землі на 4 правінцыі і перадаў у кіраванне сваім сваякам. Дзяржава Лаонга была важным эканамічным партнёрам суседняга Каралеўства Конга і еўрапейскіх гандляроў. Тут здабывалі медзь, выраблялі дарагія тканіны. Асноўным заняткам насельніцтва было земляробства.

У 1661 г. вярхоўны правадыр Лаонга быў хрышчоны місіянерам-капуцынам і атрымаў хрысціянскае імя Афонсу. Аднак пасля яго смерці ўзнікла барацьба паміж хрысціянскім і паганскім прэтэндэнтамі на трон. У XVIII ст. паведамлялася, што галоўную ролю ў кіраванні адыгрывалі жанчыны, улада перадавалася па жаночай лініі. Пасля смерці манарха паміж спадчыннікамі ўспыхвалі доўгатэрміновыя войны. У іх выніку ў 1787 г. адзіная дзяржава фактычна спыніла існаванне, хаця тытул каралёў Лаонга захоўваецца да нашых дзён.

У канцы XIX ст. тэрыторыя Лаонга была далучана да каланіяльных уладанняў Францыі. У 1960 г. увайшла ў склад незалежнай Рэспублікі Конга.