Ломжынскі раён
Выгляд
Ломжынскі раён | |
---|---|
Краіна | Беларуская ССР |
Статус | Раён |
Уваходзіць у | Беластоцкая вобласць |
Адміністрацыйны цэнтр | Ломжа |
Дата ўтварэння | 15 студзеня 1940 |
Дата скасавання | 20 верасня 1944 |
Ломжынскі раён — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў БССР у 1940—1944 гадах. Цэнтр — горад Ломжа.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Ломжынскі раён быў утвораны 15 студзеня 1940 года ў складзе Беластоцкай вобласці, на тэрыторыі Заходняй Беларусі пасля яе ўз'яднання з БССР.
Раён быў скасаваны 20 верасня 1944 у сувязі з перадачай яго тэрыторыі (як і большай часткі Беластоцкай вобласці) у склад Польскай Народнай Рэспублікі.